ЗМЯТАЮЧЫ СЛОВАМ ману і фальш

Грамадства

У пачатку сакавіка споўнілася 115 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.


Гэтае шырока вядомае, акружанае народнай любоўю імя прыйшло ў літаратуру праз досціп смеху, які цэлай ракой хлынуў з баек, сатырычных вершаў, што ўбачылі свет у пачатку дваццатых гадоў. Стыхія камічнага, якая выбухнула ў крапівінскім таленце, была такой напорыстай, магутнай, што адразу забяспечыла паэту-сатырыку самую шырокую і ўдзячную аўдыторыю. Смяялася ўся Беларусь: байкі, вершы Кандрата Крапівы чыталі, атрымаўшы свежую газету і пасеўшы на прызбы вясковыя жыхары, без іх не абыходзіліся самадзейныя спектаклі, сходкі, з прыпеўкамі ішлі ў наступ за новы быт рашучыя камсамольцы дваццатых і трыццатых гадоў.


Паэт-гумарыст і сатырык размаўляў са сваім чытачом на вельмі зразумелай і блізкай яму мове. Яна нібы ўвабрала ў адно спрадвечную дасціпнасць вострых на язык людзей, якіх ва ўсе часы меў кожны сялянскі куток: усіх гэтых жартаўнікоў, перасмешнікаў, складальнікаў небывала дзіўных гісторый. Сапраўдны вялікі талент заўсёды ўсімі сваімі карэннямі ўваходзіць у родную глебу, жывіцца яе сокамі. А Крапіва ўмеў самыя сучасныя ідэі апрануць у народныя вопраткі, глядзеў на падзеі праз прызму народнага светаадчування, і гэта забяспечыла яго творам зайздроснае даўгалецце. Атрымаўшы ў літаратуры сталую “прапіску”, яны сталі хрэстаматыйнымі, па якіх вучыцца глядзець на жыццё ўжо каторае пакаленне.


Як надзённыя, і сёння ўспрымаюцца мастацкія набыткі, што змятаюць з дарогі словам адсталае, непатрэбнае, чалавечую мізэрнасць, хцівасць, ману і фальш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *