клопаты Валерыя Барысенкі – аб зямлі і справе

Грамадства

Якія задачы стаяць сёлета перад раслінаводчай галіной, членаў сельгаскааператыва імя Жукава праінфарміраваў на справаздачным сходзе галоўны аграном Сяргей Міхаленка. Хаця хлебаробы гаспадаркі і атрымалі ў 2010-м найбольшы ў раёне аб’ём зерневых у вазе пасля дапрацоўкі (6749 тон), валавы збор усё ж знізілі на дзве тысячы тон, з заданнем не справіліся. Таму  ў бягучым  годзе плануюць сабраць 8400 тон, пад яравыя зерневыя адвядуць больш 1700 гектараў. Кукуруза на зерне зойме 180 гектараў, бульба – 150, 8 – кармавыя караняплоды.


На будучы ўраджай працуюць з восені. Зімой набылі  насенне эліты на суму звыш 140 млн рублёў. Кукурузу завезлі з эксбазы “Крынічнае” Мазырскага раёна. Рыхтаваліся, адным словам, каб атрымаць ад зямлі тое, што яна можа даць пры гаспадарскім падыходзе і належным клопаце. Ёсць у сельгаскааператыве людзі, здольныя ператварыць намечаныя планы ў жыццё. Адзін з такіх – Валерый Барысенка.


Працоўны стаж  яго адлічваецца з красавіка  1980-га, а гэта – 31 год. З іх 24 працуе на камбайне, убірае хлеб. У апошні час  умела эксплуатуе айчынны  КЗС-10, дабіваеца высокай  выпрацоўкі.  Гэтым, дарэчы, яго уклад у  агульны каравай гаспадаркі не абмяжоўваецца. Валерый  Рыгоравіч вясной  апрацоўвае пасевы зерневых ядахімікатамі. А пакуль палявыя работы яшчэ не разгарнуліся шырокім фронтам, заняты раздачай кармоў. Гэта асноўны яго  занятак  у  зімова-стойлавы перыяд.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *