ТЭХНІКІ ХАПАЕ

Сельское хозяйство

Шостага мая на савеце ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання было разгледжана пытанне аб гатоўнасці кормаўборачнай тэхнікі. Практычна на палях і сенажацях яна ўжо працуе, травы падкошваюць на корм жывёле, але ж да масавай нарыхтоўкі сена і сенажу сельгаспрадпрыемствы толькі прыступаюць. Дэталёва прааналізаваўшы тэхнічны стан камбайнаў, касілак, грабель і прэс-падборшчыкаў, быў дадзены тэрмін для ўхілення недахопаў. Не ўсе гаспадаркі змаглі падрыхтаваць наяўныя сельгасмашыны да зялёнага жніва, што можа адмоўна адбіцца на тэмпах назапашвання грубых і кансерваваных кармоў. Таму і было вынесена гэтае пытанне на парадак дня.


Трэба адзначыць, што тэхніка ёсць. Некаторыя сельгаспрадпрыемствы, напрыклад, не плануюць уключаць у работу КЗР. Ставіцца задача прыступіць сёлета да назапашвання кармоў раней, ды і гатоўнасць мець лепшую. У раёне ёсць сем кормаўборачных камбайнаў “Ягуар”, усе яны спраўныя. Гэтая тэхніка да-зваляе рыхтаваць якасныя кармы і захоўваць тэхналогію закладкі зялёнай масы. Незаменная яна і на кукурузных палях, плошчы пад якую павялічваюцца. Сваю адказнасць за сытную зімоўку грамадскага статка адчуваюць кіраўнікі, механізатары, спецыялісты інжынернай службы.


Мікалай СВІРЫДЗЕНКА,
галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *