Брагінскі мэтэарыт – ЦУДоўны шчасліўчык

Грамадства

На працягу некалькіх месяцаў наведвальнікі сайта «Народнай газеты” галасавалі за аб’екты прыроды, архітэктуры, нематэрыяльнай спадчыны з усіх раёнаў Беларусі. Прыемна, што ў спісе тых, якія трапілі ў фінал “Сямі цудаў Беларусі”, – Брагінскі метэарыт (усіх фіналістаў – 42). З кожнай вобласці было адабрана па сем аб’ектаў. На Гомельшчыне, на думку чытачоў, самымі значнымі з’яўляюцца таксама Палац Румянцавых і Паскевічаў, каменны крыж на Барысаваглебскіх могілках у Тураве (Жыткавіцкі раён), старажытная Мілаградская культура (Рэчыцкі раён), абрад “Пахаванне стралы” (Веткаўскі раён), Свята-Пакроўская царква ў Стрэшыне (Жлобінскі раён), святая крыніца ля Сяльца (Буда-Кашалёўскі раён). 


Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *