КЛОПАТ, АДЗІНЫ НА ЎСІХ

Грамадства

У гарачы час  рэдка  застанеш адказных кіруючых асоб у сваіх кабінетах. Галоўны клопат – убраць збожжа. Таму і старшыня райвыканкма, і начальнік упраўлення сельскай гападаркі і харчавання больш знаходзяцца ў полі, чым у службовых кабінетах. Недзе патрэбна падказаць, недзе – даць параду, дапамагчы  канкрэтнай с правай,  падтрымаць.  А дзе –  выказаць і  крытычныя заўвагі.


Але ёсць на хлебным полі падчас напружанай працы  асабліва ўрачыстыя хвіліны –  калі віншуюць лідараў  зерняўборкі.


На гэтым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ятчанка, начальнік   упраўлення сельскай  гаспадаркі і харчавання Валянцін Хмелянок і старшыня райкама прафсаюзаў  работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Балобан  цёпла віншавалі  на хлебнай ніве вадзіцеляў КСУП імя Жукава. Што можна жадаць у такіх выпадках? Вядома ж, плённай працы і выдатных  вынікаў. А шчырае, добрае слова, тым  больш ад кіраўніцтва раёна, яго першых асоб,  толькі натхняе  на  новыя  працоўныя перамогі.


Аляксандр Смальцар, Уладзімір Шахніцкі, Міхаіл Раманюк, Генадзь Шкурко…  У  кожнага  з вадзіцеляў на  рахунку – па тысячы  тон  перавезенага  збожжа  новага ўраджаю.


Працаўнікі па праву ганарацца той духоўнай спадчынай, што дасталася ім.  Пасля аб’яднання дзвюх  гаспадарак тут захоўваюцца  самыя добрыя традыцыі працавітасці, руплівасці, гаспадарлівасці, здаўна ўласцівыя беларускім вяскоўцам. Садзейнічае гэтаму і кіраўнік прадпрыемства  Рыгор Дзегцярэнка.


У гэтыя дні, калі і надвор’е, і жніво трымаюць у пастаянным напружанні, здаецца, кожны   жыве адным – убраць збожжа, якое заўсёды было сімвалам дабрабыту, надзеі на лепшае, стабільнасці і росквіту роднай зямлі. Нездарма ж кажуць у народзе  “Будзем з хлебам – будзем жыць”.


Галіна  ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *