У каравай рэспублікі

Грамадства

У  Беларусі  дзяржзаказ  па  продажы  зерня павялічаны да 1,025  млн тон.


З  першых  дзён  жніва сельгаспрадпрыемствы рыхтуюць збожжа новага ўраджаю на продаж дзяржаве. Згодна з планам, гаспадаркам нашага раёна неабходна паставіць на  хлебакамбінаты 2620 тон  зерня: 550 тон харчовага  і  2070 – пшаніцы.  Акрамя  гэтага, 3000 тон збожжа, вырашчанага на палях Брагіншчыны, чакаюць прадпрыемствы  спіртавой  прамысловасці.  Большая частка яго (2000 тон) будзе адпраўлена на Гомельскі лікёра-гарэлачны  завод, астатняе   –  на  Мазырскі.


Транспарт  нарыхтоўшчыкі,  паколькі  яны зацікаўлены  ў  выкананні  дзяржзаказу,   прадастаўляюць свой. Пакуль адпраўлены першыя пробныя партыі зерня, масавая адгрузка збожжа пачнецца  пазней.


Наталля   КУПРЫЕНКА,
галоўны  спецыяліст  па  закупках і  якасці   сельгаспрадукцыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *