ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДОБРАЙ СПРАВЫ

Грамадства

Працягваецца абласная  дабрачынная акцыя  “Збяром партфель  першакласніку!”


На жаль, у  раёне ёсць сем’і, якім складана знайсці сродкі на падрыхтоўку дзіцяці да навучальнага года, і яны маюць патрэбу ў дапамозе. Мэта акцыі, якая праходзіць па ініцыятыве абласнога выканаўчага камітэта, – забяспечыць хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх маюць невысокі грашовы даход, неабходнымі прыладамі: новымі партфелямі, сшыткамі, пеналамі, ручкамі, фарбамі і г.д., тым самым падарыць ім святочны  настрой, абудзіць жаданне вучыцца.


Не засталіся ў баку ад добрай справы і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – яны сабралі партфель для Аляксандры Зубец. А ўручала яго будучай першакласніцы інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Ірына Чарняўская разам з першым сакратаром ГА РК “БРСМ” Наталляй Фурс. Прымаючы свой самы першы школьны падарунак,  Саша не хавала радасці. Цяпер яна з нецярплівасцю чакае Дня ведаў, калі разам з аднагодкамі сядзе за парту.


У  людзей, якім неабыякавы лёс маленькіх землякоў, яшчэ ёсць час далучыцца да дабрачыннай акцыі. Вашу дапамогу абавязкова ацэняць і дзеці, і іх бацькі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *