Дзеля росквіту гаспадаркі

Грамадства

У ліку хлебаробаў-тысячнікаў – вадзіцелі  КСУП “Саўгас “Камарынскі”  Міхаіл Яўсеенка  і  Уладзімір Петруненка. Надзейныя працаўнікі аддалі роднай гаспадарцы не адзін год, і ні разу не расчараваліся ў абранай прафесіі,  напэўна,  самай  запатрабаванай у сельскай мясцовасці. Для ўручэння ім грамат ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а таксама падарункаў у сельгаспрадпрыемства завіталі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Раманюк, галоўны аграном райсельгасхарчу Пётр Бухавец і спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Куцько.


У апошні час усё больш увагі  надаецца  не лічбам і планам, а тым, хто жыве і працуе на зямлі. Пазбягаючы гучных слоў, а часам і адкрыта хаваючыся ад фотакамеры, гэтыя людзі не здраджваюць  хлебаробскай працы, якая  заўсёды  была не толькі ганаровай, але і цяжкай.  Яны любяць свой край, душой хварэюць за вытворчасць, таму без перабольшвання можна сказаць, што менавіта такія людзі – галоўнае багацце і гарант росквіту гаспадаркі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *