КАБ ДЗЕЦІ РАСЛІ ДУЖЫМІ І ЗДАРОВЫМІ

Грамадства

Людміла Аліфяровіч – старшая медыцынская сястра ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Брагіна”. Ад яе працы залежыць здароўе падрастаючага пакалення,  яго  фізічнае развіццё і разумовыя  здольнасці. А гэта значыць і тое, якім яно стане у будучым.


Вядома, што падмурак здароўя закладваецца ў раннім дзяцінстве, калі развіваецца арганізм, фарміруюцца навыкі і звычкі, выпрацоўваюцца рысы характару чалавека. Таму клопат аб здароўі дзяцей, яго ахова і ўмацаванне – адна з прыярытэтных   задач  супрацоўнікаў дашкольнай установы. Вахаванцам   прывіваецца любоў да фізічных практыкаванняў і спорту, дзеля павышэння імунітэту і супраціўляльнасці прастудным захворванням праводзіцца загартоўванне.


Вялікая ўвага ў цэнтры надаецца і якаснаму харчаванню. Людміла Мікалаеўна пільна сочыць за тым, каб ежа выхаванцаў была сбалансаванай, адпавядала нормам. Яна таксама кантралюе санітарны стан памяшканняў і ўчастка вакол дзіцячай установы.


Кожны квартал старэйшая медыцынская сястра вымярае рост і вес  хлопчыкаў і дзяўчынак, раз у год разам са спецыялістамі УЗ “Брагінская ЦРБ” праводзіць іх абследаванне, робіць прафілактычныя прышчэпкі, выконвае назначэнні ўрача і інш. Клопатаў хапае. Але гэта клопаты аб дзецях, і яны прыемныя. Разумеючы адказнасць справы, Людміла Мікалаеўна не шкадуе аб сваім выбары.


У Брагін прыехала па размеркаванні ў 2005 годзе, пасля заканчэння Пінскага медыцынскага каледжа. З той пары душой прыкіпела да малышоў і не ўяўляе сябе на іншым працоўным месцы. Нядаўна яна   як спецыяліст  атрымала жыллё ў райцэнтры, таму пакідаць Брагіншчыну не збіраецца, будзе і далей дапамагаць маленькім мясцовым жыхарам расці дужымі і здаровымі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *