На першым плане – інтарэсы вытворчасці

Грамадства

У КСУП “Малажынскі” мы ехалі, каб  сустрэцца з лепшымі жывёлаводамі, якія па выніках работы за першае паўгоддзе дасягнулі добрых вынікаў. Андрэй Косцін быў у іх ліку. Сярэднясутачныя прывагі ў яго групе (даглядае маладняк буйной рагатай жывёлы) склалі па 732 грамы, а валавыя – 25,7 тоны. На Аляксееўскай ферме, дзе Андрэй Пятровіч працуе, былі на той момант галоўны ветурач гаспадаркі Міхаіл Калясан і яго калегі. Ад іх пачулі шмат добрых слоў у адрас  даглядчыка.


Маладняк ад даярак трапляе на дарошчванне да Андрэя Косціна, а ён стараецца не толькі захаваць яго, але і хутка вырасціць, каб сэканоміць кармы і не ператрымаць у сваёй групе, не парушыць тэхналагічны працэс. Якім чынам – вядома толькі яму. Але ні ў кога не выклікае сумнення, што поспех забяспечаны дзякуючы сумленнай рабоце, дысцыпліне і адданасці справе, якую выбраў. Андрэй Пятровіч не лічыцца з часам, ды і на працу прыязджае на ўласным трактары. Інтарэсы вытворчасці ставіць вышэй асабістых, а ў такім выпадку вынікі заўсёды будуць станоўчыя.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *