“СЕРАБРО” – У БРАГІНЧАН

Спорт

У  мінулую  суботу, 20 жніўня, у Казінках (Мазырскі раён)  прайшлі  занальныя спаборніцтвы па футболе  сярод  сельскіх  каманд “Залаты колас”.


Футбалісты нашага раёна правялі тры гульні. У першай яны выйгралі ў спартсменаў з Калінкавіч з лікам 4:0. У другой, наадварот, прайгралі мазыранам – 0:5 (сапернік сапраўды быў моцным). Трэці матч гулялі з прадстаўнікамі Хойніцкага раёна і перамаглі іх з лікам 3:1. У выніку занялі другое месца. Выдатнай гульнёй вызначыліся Матвей Гладкі, Сяргей Луц і Павел Новік. “Залатымі” прызёрамі сталі футбалісты Мазырскага раёна, “бронзавымі” – Калінкавіцкага.


Спаборніцтвы па футболе “Залаты колас” праходзілі ў рамках рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2011” з мэтай далучэння сельскага насельніцтва да здаровага ладу жыцця. Вядома, што спорт падахвочвае чалавека да працавітасці, а працавітасць робіць з чалавека асобу. Займайцеся спортам, і вы многага даб’ецеся!


Сяргей ФУРС,
старшыня ДУ “Брагінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *