Што хаваецца за плюсамі і мінусамі

Сельское хозяйство

Наш раён – сельскагаспадарчы, гэтым і тлумачыцца неаслабная ўвага мясцовага выдання да работы аграпрамысловага комплексу. Будуць ладзіцца справы ў працаўнікоў вёскі – будзе прадукцыя на рэалізацыю за межы раёна, паступленні ў бюджэт. Хопіць яе і жыхарам Брагіншчыны. Як працавалі жывёлаводы гэтыя сем месяцаў і чаго дасягнулі, спецыялісты раёна і гаспадарак прааналізавалі на чарговым раённым семінары. Прайшоў ён базе КСУП “Брагінка”.


Спачатку было традыцыйнае знаёмства з вытворчымі памяшканнямі, а паколькі зімова-стойлавы перыяд не за гарамі, паглядзелі, як рыхтуюцца ў гаспадарцы да стойлавага перыяду. Жывёлагадоўчая ферма на цэнтральнай сядзібе ў Шкуратах пабелена рукамі саміх жывёлаводаў, вычышчаны кармушкі, скошана пустазелле. У вёсцы Новы Пуць на мясцовай ферме працавала будаўнічая брыгада, вяла рамонтныя работы. Дарэчы, у  гэтым вытворчым падраздзяленні працуе адзін з лепшых даглядчыкаў гаспадаркі, раёна Аляксандр Нікіценка. Цяляты ў яго групе, а яны паступаюць ад даярак на дарошчванне, прыгожыя, дагледжаныя.


Чым кормяць буйную рагатую жывёлу, маладняк, расказала дырэктар КСУП “Брагінка” Тамара Кудан.


Аналіз работы жывёлагадоўчай галіны на такіх штомесячных мерапрыемствах праходзіць глыбокі, з заўвагамі, парадамі. Прысутнічае і крытыка, выказваюцца жорсткія патрабаванні да захавання тэхналогіі, дысцыпліны. Як было адзначана на плянарным пасяджэнні, устаноўленыя паказчыкі ў цэлым па аграпрамысловым  комплексе выкананы  ў  поўным аб’ёме.


Пры заданні рэнтабельнасці продажу 3,5% фактычна – 7,1%. Тры гаспадаркі раёна нават перавыканалі яго. Гэта КСУП “Брагінскі” (17,9% пры заданні 3,4%, КСУП “Саўгас “Камарынскі” (16,6% пры заданні 3,5) і КСУП “Малажынскі” (5% замест   запланаваных 3,5%). Несправіліся калектывы КСУП імя Жукава, “Пераможнік”, “Брагінка” і “Чамярыскі”.


Выкананы паказчык і па энергазберажэнні, а вось па зніжэнні матэрыялаёмістасці – не. Па прычыне зніжэння аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі прадукцыйнасць працы павялічылася толькі на 0,6% да ўзроўню мінулага года (92,2%).


Па выніках работы за студзень-люты, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак атрымана валавой прадукцыі на суму 49 млрд рублёў, у тым ліку ў грамадскім сектары – 43,3 млрд, або 88,4% ад агульнага аб’ёму. Прагнозныя паказчыкі выкананы на 94,4% пры заданні 101%. У грамадскім сектары – на 94,5%  (прадугледжвалася 101,5%): жывёлагадоўля – 102,5%, раслінаводства – 85,6%. Раслінаводчай прадукцыі недаатрымана на 3057 млн рублёў, жывёлагадоўчай – 1655 млн. Малака – 1358 тон па цане 854 406 рублёў на суму 1160 млн, вырошчванне буйной рагатай жывёлы – 13 тон (432 млн), свіней – 13 тон на  63 млн. А ў канчатковым выніку недабор прадукцыі ў першым паўгоддзі вымяраецца  7769 млн.


Буйной рагатай жывёлы налічваецца ў гаспадарках 27 990 галоў, або 103,2% (+870). Больш у статках і  кароў  у  параўнанні з мінулагоднім на 4,7% (+376), а таксама свіней. Вытворчасць мяса павялічылася на 3,9%. Заданне выканана на 95,8%, а ў ліпені – на 96,1%. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 630 грамаў (+37 г да мінулага года), за ліпень – 623. За гэты месяц штосутачна жывёлы прыбывала ў вазе ад 502 грамаў у КСУП “Малажынскі”, да 765 – у КСУП “Брагінскі”.


Рэалізавана 1214,9 тоны жывёлы, або 85,8%. Сярэдняя рэалізацыйная цана адной тоны мяса буйной рагатай жывёлы ацэнена ў 6,3 млн. рублі. Сярэдняя вага адной галавы – 407 кілаграмаў.


Вытворчасць свініны знізілася на 93% і склала76,1 тоны, заданне выканана на 85,3%. Сярэднясутачныя прывагі атрыманы меншыя, чым летась.


Вытворчасць малака павялічылася на 1,7% і склала 16 055 тон. Не выйшлі на ўзровень мінулага года КСУП “Брагінскі” (90,7%),  “Пераможнік” (95,2%). Заданне па вытворчасці малака за гэты перыяд выканана на 92,2%. За ліпень надоена 2311 тон, што вышэй мінулага года на 3,2%, але ж да задання – 92,1%. Зменшыліся з пачатку года і надоі, ад кожнай каровы атрымана па 2861 літру малака, а ў ліпені – па 425. Ніжэй мінулагодняга яны ў КСУП “Брагінскі” (на 308 літраў), КСУП “Пераможнік” – (на 151), КСУП “Брагінка” – (на 10 літраў).


За студзень-ліпень прададзена 13 071 тона малака ў фізічнай вазе, што больш, чым у 2010-м, на 3,8%. У заліковай вазе рэалізавана 12 743 тоны, або 50,5% вышэйшым гатункам і гатункам “экстра” (30,4%). Усё малако здаецца ахалоджаным. Таварнасць склала 81,6% . Страты ад рэалізацыі малака нізкай якасцю выліліся ў суму 1022 млн рублёў, на адной тоне – 94 тысячы.


Нізкія паказчыкі захаванасці маладняку – у КСУП “Брагінскі”, дзе невытворчае выбыццё да прыплоду склала 27,6%, у КСУП “Пераможнік” – 28,7%. За ліпень у раёне знізіліся прырэзка і паморак.


Выхад цялят на сто матак склаў 60 галоў, на сто кароў – 48 галоў. Гэта больш мінулагодняга. Усяго атрымана 5162 цяляці, а гэта на 875 галоў больш чым у 2010-м.


За студзень-ліпень атрымана 14 125 млн рублёў чыстага прыбытку (летась – 8980). Ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі – 1695 млн рублёў. Рэнтабельнасць прададзенай прадукцыі роўна 8,6% . Для параўнання: у 2010-м – 2,1%. Рэнтабельнасць продажу – 7,1% пры заданні 3,5%.


Выручка за студзень-ліпень вырасла на 27,1% і склала з падаткамі 23 776 млн рублёў, на аднаго чалавека – 18,6 млн.
У сельскай гаспадарцы працуе 1284 чалавекі, што ніжэй мінулага года на 79. Сярэднямесячная аплата з пачатку года роўная 928,1 тысячы рублёў, у тым ліку за апошні месяц – 1137,5.


На семінары трымалі справаздачу галоўныя спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, якія прааналізавалі сітуацыю кожны па сваёй галіне. Вынікі работы абагуліў і паставіў задачы  на перспектыву начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Хмелянок.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *