ВАЖКІЯ РЭКОРДЫ ХЛЕБНАЙ НІВЫ

Грамадства

Жніво падыходзіць да завяршэння. Але толькі тады ўздыхнуць хлебаробы з палёгкай, калі апошні камбайн пакіне поле, а машыны перавязуць усё намалочанае збожжа на зерняток. Пакуль жа кожны дзень для іх – на вагу золата: неабходна не толькі ў тэрмін і без страт сабраць вырашчанае, але і не прапусціць час закладкі падмурка ўраджаю на 2012 год.



Вядома, што лепшых працаўнікоў трэба заахвочваць, як маральна, так і матэрыяльна. Чарговы візіт у КСУП “Чамярыскі”, звязаны з гэтым прыемным момантам, адбыўся ў панядзелак. Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Раманюк, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Куцько віншавалі  камбайнераў-тысячнікаў. Падзяку ад раённага Савета дэпутатаў атрымалі Сяргей Фалей і Рыгор Сніцарэнка, граматы ад райвыканкама – Ігар і Вячаслаў Салдаценкі.



Несумненна, чалавечы фактар – важны складальнік паспяховага жніва. Бываючы ў гаспадарках, не перастаю  здзіўляцца  працавітасці людзей аграпрамысловага комплексу –  яны  ў полі  з  раніцы да позняга вечара. Дарэчы, каб не марнаваць дарэмна час у дажджлівае надвор’е, камбайнеры “Чамярыскага” змянілі  род заняткаў. Зараз яны займаюцца падрыхтоўкай глебы да восеньскай сяўбы  і нарыхтоўкай кармоў.




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *