З ВЕРАЙ У ДАБРО

Грамадства

На мінулым тыдні дзеці з нашага раёна наведалі Веткаўскі музей народнай творчасці імя Фёдара Шклярава і Свята-Пакроўскі  храм у  вёсцы Карме Добрушскага раёна.


Паездка атрымалася змястоўнай. Дзеці змаглі дакрануцца да гісторыі, пазнаёміцца з праваслаўнымі традыцыямі і асновамі веравучэння. З інтарэсам слухалі юныя прыхаджане  манашку, якая праводзіла экскурсію  па  Свята-Пакроўскім  храме.   Пакланіліся  Казанскаму  абразу  Божай Маці, прыклаліся да мошчаў Іаана Кармянскага.


А сфарміраваць уяўленне  аб жыццёвых каштоўнасцях праваслаўнага чалавека дапамог  дзецям  айцец  Расціслаў,  настаяцель Казанскай  царквы ў Малажыне, які разам з камісіяй па справах непаўналетніх   райвыканкама арганізаваў гэтую экскурсію, гутарыў  з  хлопчыкамі   і  дзяўчынкамі  аб  духоўнасці  і  дабрадзейнасці.


– Эмоцыям дзяцей не было межаў, – гаворыць намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Ясінская. – Яны ажыўлена абмяркоўвалі паездку ў час вяртання дамоў, дзяліліся ўражаннямі ад убачанага.


Несумненна, экскурсіі па святых месцах патрэбны. Дзіцячыя сэрцы чуллівыя да дабра, і калі іх нешта трывожыць, ім неабходна вера ў тое, што ёсць Гасподзь, які слухае іх малітвы і  прыходзіць  на  дапамогу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *