БУДАЎНІЦТВА ЖЫЛЛЯ ПРАЦЯГНЕЦЦА

Грамадства

Дзяржава працягвае падтрымліваць наш раён як адзін з найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. У праграму адраджэння рэгіёна ўваходзіць і будаўніцтва жылля. У мінулую суботу ключы ад кватэр атрымалі жыхары чарговага новага  дома. 


Сённяшнія навасельцы – гэта маладыя спецыялісты, якія прыехалі ў раён па размеркаванні, у тым ліку і ўраджэнцы Брагіншчыны. Большасць з іх працуе ў сферах адукацыі і аховы здароўя.


Кватэры дома здадзены “пад ключ” – з усёй унутранай аддзелкай. Жыхарам застаецца толькі заключыць дагаворы з абслугоўваючымі арганізацымі і заняцца прыемнымі клопатамі, звязанымі  з  добраўпарадкаваннем побыту,  набыццём мэблі, стварэннем  утульнасці  ў пакоях.


Віншавалі навасельцаў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі  райвыканкама Рыгор Лысянок, галоўны спецыяліст аддзела па праблемах ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС райвыканкама Барыс Мардвінаў, галоўны інжынер КЖУП “Брагінскае” Юрый Лук’яненка,  якія  пажадалі  гаспадарам новых кватэр новага жыцця, напоўненага шчаслівымі  падзеямі, радаснымі сустрэчамі, каханнем і клопатам блізкіх.


Дарэчы,  сёлета плануецца пачаць  узвядзенне яшчэ аднаго жылога дома, падмурак якога закладуць у  кастрычніку. Фінансаванне  таксама будзе  ажыццяўляецца ў рамках дзяржаўнай праграмы па пераадоленні  наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.



У ліку навасельцаў – Клаўдзія Прыходзька. Настаўніца Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі другі год жыве і працуе ў Брагіне. У новым доме малады спецыяліст атрымала аднапакаёвую кватэру.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *