БУДУЦЬ РЭКОРДЫ І Ў ПРАЦЫ, І Ў СПОРЦЕ

Спорт

У  мінулыя  выхадныя  на брагінскім  стадыёне адбыліся  спаборніцтвы па міні-футболе  на кубак  КСУП  “Чамярыскі”.


У гаспадарцы спорту ўдзяляецца вялікая ўвага. Кіраўнік зацікаўлены ў тым, каб яго працаўнікі вялі здаровы лад жыцця, тады і работа будзе спорыцца, і дрэнным  звычкам  зной-дзецца альтэрнатыва. Таму і з’явілася ідэя  праводзіць такія спаборніцтвы, каб быў у вяскоўцаў стымул дабівацца рэкордаў не толькі ў працы, але і на спартыўнай пляцоўцы.


У мінулую суботу за права валодаць трафеем выступілі шэсць футбольных каманд  з раёна. Паказаць сваю  моц і ўменне валодаць мячом хацелі ўсе, таму барацьба на полі разгарнулася азартная  і  цікавая.


На жаль, спартсмены “Чамярыскага” не змаглі ўтрымаць кубак. Яны занялі трэцяе месца. Першае заваявалі  футбалісты  ФСК “Ураджай” (Брагін), другое – каманда з Дубліна. Пераможцаў і прызёраў віншавалі  начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама Сяргей Алеўскі і намеснік дырэктара КСУП “Чамярыскі” Канстанцін Краўчанка, якія ўручылі ім дыпломы, медалі і грашовыя прэміі.




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *