ПРАЦАВАЛІ ДРУЖНА

Грамадства

Раённы  камітэт ГА  “БРСМ” адгукнуўся на кліч дапамагчы ў  навядзенні парадку на могілках вёскі Бераснёўкі. За высечку хмызняку  і  падграбанне сухога лісця дружна  ўзяліся  18 юнакоў  і дзяўчат.


Актыўны ўдзел у суботніку прынялі пярвічныя арганізацыі КСУП “Малажынскі”, раённага вузла паштовай сувязі, райспажыўтаварыства, ветстанцыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ПМК №91, Крыўчанскай БАШ  і Малажынскай САШ. Разам з моладдзю працаваў і старшыня Малажынскага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Прусянок. Некалькі гадзін напружанай работы  – і значная частка могілак была ачышчана ад зарасніку, сухога галля і смецця.


Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Фурс выказвае падзяку ўсім, хто выйшаў на суботнік. Лідар аб’яднання падкрэсліла, што яе вельмі парадавала стаўленне моладзі да работы і тое, з якім   ірвенем яны ўзяліся за справу.  Падтрыманне парадку на  тэрыторыі могілак –  гэта свайго рода даніна павагі пахаваным тут людзям.  Нельга дапускаць, каб яна знаходзілася ў недагледжаным, запушчаным  стане.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *