ЗАПРАШАЕ СВЕТ творчасці і фантазіі

Грамадства

Дзеці павінны жыць у свеце творчасці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фантазіі. Так некалі сказаў вядомы педагог Васіль Сухамлінскі. І з ім згодны  ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Брагінскі Цэнтр дзіцячай творчасці”.  Тут кожны можа знайсці сабе справу па душы, тут няма месца суму і абыякавасці, тут заўсёды шмат святла і душэўнай цеплыні.


З дзейнасцю ўстановы дзеці і іх бацькі змаглі пазнаёміцца ў час нядзелі пазашкольніка, якая праходзіла тут з 3 па 10 верасня. Як расказала культарганізатар Цэнтра Алена Равянок, хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць фальклорны і тэатральны гурткі. Яны змогуць спасцігнуць асновы салома- і бісерапляцення, малявання і дэкаратыўнага дызайну, навучацца спяваць і танцаваць. У спартыўных секцыях будуць праводзіцца заняткі па валейболе, футболе, настольным тэнісе і інш.  А яшчэ сёлета пачнуць работу гурткі па макрамэ і цестапластыцы.  Жадаючыя таксама паспрабаваць сябе ў прафесіях карэспандэнта, фатографа, выратавальніка-пажарнага. 


Дарэчы, той, хто пройдзе навучанне ў цэнтры з  другога  па  адзінаццаты класы, атрымае спецыяльнае   пасведчанне, якое,  несумненна,  спатрэбіцца  яму  ў  будучым.


Многія з названых гурткоў арганізаваны  і ў школах, размешчаных на  тэрыторыі  аграгарадкоў  Мікулічы, Буркі, Вуглы і Малейкі.


Цікава, творча  жыве Цэнтр. І ён рады прыняць  усіх, хто жадае праводзіць вольны час карысна. Прыходзьце!  Вопытныя, уважлівыя і творчыя педагогі  адчыняць для вас свет прыгожага, дапамогуць  падняцца па прыступках майстэрства. Установа дадатковай  адукацыі   працуе шэсць дзён  у  тыдзень.  У суботу, акрамя асноўных заняткаў, дзеці змогуць прыняць удзел у самых разнастайных мерапрыемствах.





  • БУДЗЬ  У  КУРСЕ!


Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Брагінскі Цэнтр дзіцячай творчасці” працуе з панядзелка па суботу з 8.00 да 18.00. 


Тэлефон: 2-26-61.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *