Купілі ўсё, што хацелі

Грамадства

Згодна з планам арганізацыі і правядзення восеньскіх кірмашоў у верасні-кастрычніку 2011 года, чарговы продаж сельгаспрадукцыі адбыўся ў Камарыне 8 кастрычніка. Старшыня райвыканкама Пётр Раманюк у час нарады з прадстаўнікамі ўсіх служб раёна, якія маюць дачыненне да арганізацыі кірмашоў, звярнуў увагу на пастаўку ў большай колькасці капусты (першы раз яе ўсім не хапіла), а таксама морквы, цыбулі, зерня і інш. Пажаданні жыхароў пасёлка былі ўлічаны.


Як паведаміў старшыня Камарынскага гарпасялковага Савета Віктар Свіслоўскі, сельгаспрадукцыі было ўдосталь. КСУП “Саўгас “Камарынскі” прапанаваў зерне, камбікармы, іншыя гаспадаркі раёна – гародніну, збожжа, было нават зерне кукурузы.


Актыўны ўдзел у кірмашы прыняло раённае спажывецкае таварыства, якое паставіла розную прадукцыю, у тым ліку і мясную, разгарнула гандлёвыя рады. Можна было пакаштаваць на свежым паветры шашлыку, іншыя мясныя, а таксама мучныя вырабы. Цэны – прымальныя. Дробная цыбуля, напрыклад, каштавала дзве тысячы рублёў за кілаграм, буйная – дзве з паловай. Дароў палёў хапіла ўсім, зерне нават павезлі назад. Можна цяпер і зіму сустракаць.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *