ПАСЛАНЦЫ МІРУ І ДАБРА

Грамадства

На гэтым тыдні  дзве нованароджаныя брагінчанкі  Марыя Кулай і Карына Фядотава атрымалі ганаровае званне “Дзіця міру”.


Акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня міру, а ён адзначаецца 21 верасня, правёў Гомельскі абласны фонд міру. Статус “Дзіця міру” надаецца ўсім немаўлятам, якім пашанцавала з’явіцца на свет менавіта ў гэты дзень.


Старшыня Брагінскага раённага аддзялення Беларускага фонду міру Міхаіл Залугоўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігар Самбук наведалі шчаслівыя сем’і ў мінулы аўторак, каб павіншаваць бацькоў з прыемнай  і знакамітай падзеяй.  З цёплымі словамі звярнуліся яны да маладых маці, пажадалі ім і нованароджаным дачушкам здароўя, каб іх жыццё было напоўнена толькі самымі добрымі і радаснымі момантамі, уручылі ганаровыя пасведчанні.


Як адзначыў Міхаіл Іванавіч, у вобласці  21 верасня нарадзілася восемь малышоў. Пяцёра з іх – з Рэчыцы, адзін – з Хойнік і двое – з Брагіна. А ўсяго ў нашым раёне, так званымі пасланцамі міру з’яўляюцца трое дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *