ПРАЦОЎНАЯ ШКОЛА. ПРАЙСЦІ ЯЕ БУДЗЕ КАРЫСНА КОЖНАМУ

Грамадства

З лагера працы і адпачынку “Рамонак” нядаўна вярнуўся чарговы атрад добраахвотнікаў. На гэты раз раённы камітэт ГА “БРСМ” адпраўляў моладых людзей,  якія зарэгістраваны як беспрацоўныя.


Віктар Еўфрасінін, Мікалай Акуленка і Таццяна Назаранка з 26 жніўня да 30 верасня з’яўляліся ўдзельнікамі працоўнага атрада, які дапамагаў збіраць ураджай ААА “Сергіеўскае” (Каломенскі раён, Маскоўская вобласць, Расія). Асноўны від дзейнасці гаспадаркі – агародніцтва, таму хлопцам і дзяўчатам давялося ўбіраць бульбу, моркву, буракі і цыбулю. Аднак ім, сельскім жыхарам, гэтая работа знаёма і была не ў цяжар – кожнаму прыходзілася працаваць дома на прысядзібных участках. А Мікалая, нават, назначылі старэйшым у брыгадзе, і ён сачыў за тым, каб усе выконвалі даручанае якасна, таму што ад гэтага напрамую залежала аплата.


Доказам таго, што да працы нашы землякі аднесліся добрасумленна, з’яўляюцца  граматы за дасягнутыя высокія вытворчыя паказчыкі на сельскагаспадарчых работах па сартаванні і збору гародніны, якія яны прывезлі дамоў.


– Гісторыя  развіцця    маладзёжных працоўных атрадаў пачалася ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, – расказвае першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Фурс. – І тады моладзь працавала ў розных галінах прамысловасці, выконвала сельскагаспадарчыя работы, нарыхтоўвала лес, узводзіла будынкі. Сёння рух паступова адраджаецца. Мы плануем арганізаваць працоўныя атрады і ў наступным годзе.  Упэўнена, што  для юнакоў і дзяўчат, якія  пройдуць гэтую школу, каштоўнасць  працы значна ўзрасце. Пры гэтым яны не толькі навучацца  працаваць,  але і набудуць  вопыт зносін у калектыве, не будуць  баяцца рызыкаваць і браць  на  сябе адказнасць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *