І ЗА БЯЗДЗЕЯННЕ ПРАДУГЛЕДЖАНА АДКАЗНАСЦЬ

Территория закона

Вядома, што нікому не хочацца, прыйшоўшы раніцай на працу, недалічыцца якой-небудзь каштоўнай рэчы, а потым распавядаць міліцыянерам:  злодзеі сарвалі замок на ўваходных дзвярах, пракраліся ў памяшканне, здзейснілі крадзеж… Каб гэтага не здарылася, у многіх арганізацыях і на прадпрыемствах  была ўведзена штатная адзінка вартаўніка. Менавіта на яго ўскладзены абавязкі ахоўваць дзяржмаёмасць ад аматараў пажывіцца за чужы кошт.


Аднак  і сярод ахоўнікаў сустракаюцца нядобрасумленныя людзі, працу якіх патрэбна кантраляваць. Гэтым, і не толькі, займаецца мабільная група створаная пры раённым выканаўчым камітэце. Згодна з устаноўленым графікам яе ўдзельнікі аб’язджаюць населеныя пункты, наведваюць аб’екты аховы, выяўляюць недахопы.


Чарговая “вячэрняя рэвізія” прайшла на мінулым тыдні. У полі зроку правяраючых: начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігара Самбука і начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрыя Катлабая – былі ўстановы культуры і адукацыі, аб’екты сельгаспрадпрыемстваў.


Як паказаў рэйд, ды і супрацоўнікі міліцыі гэта пацвярджаюць, ахова ў вячэрні і начны часы ва  многіх арганізацыях раёна  не заўсёды на патрэбным узроўні. Нярэдка вартаўнікі ці зусім адсутнічаюць, ці знаходзяцца на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення. У асноўным такія парушэнні датычаць сельгаспрадпрыемстваў. Карыстаючыся гэтым, злодзеі пранікаюць на жывёлагадоўчыя фермы без асаблівых цяжкасцей.


Дарэчы, нядаўна было раскрыта  падобнае  злачынства.   У нейкай ступені адбылося гэта і дзякуючы мабільнай групе. Атрымаўшы некалькі папярэджванняў, вартаўнікі гаспадаркі сталі больш сур’ёзна адносіцца да сваёй справы, і вынік не прыусіў сябе доўга чакаць.


Звычайна пасля такіх рэйдаў у арганізацыі і прадпрыемствы накіроўваюцца прадпісанні аб ухіленні недахопаў (калі яны былі), вінаватыя прыцягваюцца да адказнасці.  І на гэты раз установам, дзе адсутнічала вартавая ахова і якія не працавалі ў належны час (напрыклад, сельскім клубам), прыйдзецца растлумачыць сваю бяздзейнасць.


А мабільная група працягне работу. Куды ў наступны раз завітаюць яе прадстаўнікі, невядома. Таму, каб не трапіць у “чорны спіс”, яны раяць вартаўнікам не грэбаваць працоўнай дысцыплінай. Не пашкодзіла б больш адказна ставіцца да забеспячэння належнай захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *