Надзейны, дысцыплінаваны, сумленны

Грамадства

Менавіта так характарызуюць у гаспадарцы Андрэя Зараніка. Чаго варты гэты механізатар, малады кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Чэкан вызначыў з першых дзён работы на новай пасадзе, таму і парэкамендаваў напісаць пра яго. Галоўны інжынер Уладзімір Свірыдзенка пацвердзіў яго меркаванне. Трэці год працуе ён у КСУП “Брагінскі”, ведае здольнасці і характар кожнага трактарыста, вадзіцеля. А ў Андрэі цэніць такія якасці, як адданасць справе, пачуццё абавязку. Ніколі не спазніўся, не парушыў дысцыпліну, не падвёў.


КСУП “Брагінскі” ўвесь час імкнуўся прымяняць усё новае, перадавое, набываць высокапрадукцыйную тэхніку, і калі ў 2008-м з’явіўся пагрузчык французскай вытворчасці,  эксплуатаваць яго даручылі Андрэю Зараніку. Гэта ў нейкай ступені і абумовіла характар яго дзейнасці, бо цяпер у асноўным заняты на пагрузачна-разгрузачных работах, у тым ліку і на будоўлі. Тэлескапічная тэхніка аснашчана стралой, якая высоўваецца на даўжыню сем метраў, што пашырае спектр яе прымянення. Якім будзе  тэхнічны век французскай машыны, залежыць ад Андрэя. Дробныя паломкі ён ухіляе сам.


Пятнаццаць гадоў працуе трактарыстам, выбраў прафесію свядома, а прызнанне і павага прыйшлі з гадамі.
КСУП ордэна Леніна “Брагінскі” ва ўсе часы славіўся сваімі працаўнікамі і высокімі вытворчымі дасягненнямі. Пачатак гэтаму паклалі першыя камунары. На старонках мясцовага выдання мы часта расказвалі пра лепшых механізатараў і даярак, вадзіцеляў, спецыялістаў. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці прадстаўляем яшчэ некалькі чалавек, якія варты ўвагі і прызнання. І не толькі ў сваім раёне, але і за яго межамі.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *