ЗЛАЧЫНЦЫ ВАРТАЎНІКОЎ У РАЗЛІК НЕ БРАЛІ

Территория закона

Раскрыць злачынства супрацоўнікам РАУС дапамаглі вартаўнікі КСУП “Пераможнік”, за што атрымалі ад праваахоўных органаў падзяку і сертыфікаты на 200 тысяч рублёў кожны.


Іван Зінько і Сяргей Міхаленка ў той вечар, як і звычайна, знаходзіліся на працоўным месцы. Яны – вартаўнікі на МТФ “Малейкі”. Калі чарговы раз абыходзілі свае ўладанні, у адным з хлявоў заўважылі незнаёмцаў. Нечаканыя госці вялі сябе, як на ўласным падворку, адвязвалі  бычка.  Убачыўшы, што яны тут не  адны,  злодзеі  кінуліся  наўцёкі.  Аднак  вартаўнікі  змаглі  разгледзець аднаго з іх, запомнілі дзяржнумар аўтамабіля.


Званок па телефоне 102 і следча-аператыўная група выязджае на месца. Па прыкметах, якія паведамілі  пільныя ахоўнікі дзяржмаёмасці, супрацоўнікі міліцыі хутка выявілі падазроных. Імі аказаліся жыхары Брагіна. Дарэчы, людзі, на якіх і не падумаў бы: настаўнік,  вадзіцель кіраўніка адной  з  арганізацый раёна і індывідуальны  прадпрымальнік. Дагэтуль  яны не былі замешаны ў крымінальных справах, лічыліся прыстойнымі  грамадзянамі.


Аднак у ходзе праверкі аператыўнікамі ўстаноўлена, што даныя асобы яшчэ раней  здзейснілі некалькі крадзяжоў маладняку з сельгаспрадпрыемстваў. Высветлілася, куды дзеліся і двое цялят з МТФ “Юркавічы”, аб прапажы якіх КСУП “Малажынскі” заяўляў у верасні. Іншымі словамі, дзякуючы добрасумленнай працы і пільнасці Івана Пятровіча і Сяргея  Мікалаевіча  раскрыты шэраг злачынстваў, а магчыма, і прадухілены чарговыя крадзяжы, якія яшчэ магла здзейсніць затрыманая тройца.


Начальнік  раённага аддзела ўнутраных спраў Валерый Чэкан  выказаў словы падзякі вартаўнікам КСУП “Пераможнік” і ўручыў ім грашовыя сертыфікаты, якія можна абмяняць на тавар у магазінах  райспажыўтаварыства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *