Кармы ёсць, павінна быць і прадукцыя

Сельское хозяйство

На чарговым семінары, які прайшоў на базе КСУП “Брагінскі”, былі прааналізаваны вытворчыя паказчыкі жывёлагадоўчай галіны за студзень-лістапад.  Больш падрабязна аб гэтым расказвае галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  Пётр Пінчук.


– Пётр Валер’евіч, з якімі вынікамі завяршылі жывёлаводы раёна адзінаццаць месяцаў?


– Вытворчасць малака склала 101,6%, заданне выканана на 91,9%. Справілася з ім толькі адна гаспадарка – КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 104,6%. Па-ранейшаму цягнуць раён уніз КСУП “Брагінскі” (87,8%, або мінус 584,7 тоны) і КСУП “Пераможнік” (97,4%, мінус 75 тон). Дарэчы, жывёлаводы першай гаспадаркі маюць мінус у паказчыках па надоі малака і за лістапад (79,6%).


Рэалізавана за гэты час 104,9% малака, да задання – 92,1%. Ніжэй мінулага года продаж  у КСУП “Брагінскі” і “Пераможнік”, ніжэй сярэднераённага паказчыка – у КСУП “Брагінка”.
Таварнасць малака  — 81,6% (+2,7% да 2010 года), а ў КСУП “Брагінскі” – 78,7%. У разліку на карову атрымана па 3967 кілаграмаў малака (- 120 кг). Ніжэй сярэднераённага паказчыка надой у КСУП “Брагінскі: 3582 кг (-1212 кг), КСУП імя Жукава і  КСУП  “Малажынскі”.  У лістападзе атрымана па 243 кілаграмы малака, гэта найніжэйшы надой у вобласці, за што раён апошнім часам крытыкуюць. “Вызначыўся”  КСУП “Пераможнік”, дзе надаілі за месяц па 189 кілаграмаў малака, у суткі атрымліваюць па 6,3 кг. У КСУП імя Жукава сітуацыя наступная: 222 кілаграмы за месяц і 7,4 – сярэднясутачны надой; КСУП “Саўгас “Камарынскі”: 235 і 7,8 кг; КСУП “Брагінка”: 239 і 8,0 кг. І сёння па надоі малака ў разліку на карову наш раён – на апошнім месцы ў вобласці, а па продажы – на другім знізу,  за ім – Веткаўскі раён, дзе ў суткі ад кожнай каровы прадаюць па 6,5 кг.


– Ці можна павялічыць вытворчы паказчык і за кошт чаго?


– За кошт раздою навацельных кароў. Для гэтага ў гаспадарках ёсць усё: якасны кукурузны сілас (калі спажыўнасць першых ёмістасцей было 0,2, то зараз – 0,3-0,33 карм. адз.); сланечнікавы шрот, канцэнтраты, патака. Дарэчы, для раздачы апошняй у КСУП “Малажынскі”, імя Жукава зроблены спецыяльныя ўстройствы, якія не працуюць. На давялі да розуму яго і ў КСУП “Брагінка”. Канцэнтраты павінны выдавацца каровам строга на атрыманае малако.  У хлявах з прывязным утрыманнем над кожнай рагуляй неабходна павесіць карткі з інфармацыяй аб даце апошняга ацёлу, кантрольным даенні, колькасці выдаваемых канцэнтратаў.


Кантрольнае даенне навацельных кароў патрэбна праводзіць раз у дэкаду, канцэнтрыраваныя кармы выдаваць авансіравана.


– Летась мы шмат гаварылі і пісалі пра клеткі-домікі для цялят як спосабе захавання маладняку. Якая сітуацыя сёлета?


– Пытанне забеспячэння клеткамі-домікамі застаецца адкрытым. Іх павінна быць 25% ад пагалоўя кароў на ферме. Патрэбна, каб цялят паіла не даярка, а асобны чалавек, норма нагрузкі на кожнага – 25-30 галоў. Зараз завозяцца такія “кватэры” для маладняку, іх неабходна ўстанавіць на адведзенай пляцоўцы так, каб  засланіць  ад ветру.  Санітарны разрыў паміж клеткамі – не менш 70 см (да метра). Зімой цямнее рана, таму неабходна прадумаць сістэму асвятлення.


– Магчыма, з вытворчасцю мяса ў нас становішча лепшае, чым  па  надоях?


– Вытворчасць мяса за 11 месяцаў склала 104,8% (96,8% да задання). На жаль, гэты мінус прысутнічае ў паказчыках работы жывёлаводаў КСУП “Пераможнік”, “Брагінскі”. Сярэднясутачная прывага ў цэлым па раёне склала 619 грамаў (+37 г). У КСУП “Малажынскі” (575 г), імя Жукава (603) не атрымалі і гэтага. Вытворчасць мяса за лістапад – 119,1%. Ніжэй сярэднераённага – у КСУП “Пераможнік”, “Брагінскі”, “Брагінка”, КСУП “Саўгас “Камарынскі”. У лістападзе мы забяспечылі сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе па 628 грамаў (+115 г). І зноў жа, гэта найніжэйшы паказчык у вобласці.  На сярэднераённы  па  сярэднясутачных прывагах не выйшлі  КСУП “Пераможнік” – 602 г, КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 603 г, “Брагінскі” – 605 г, імя Жукава – 615 г.


На  абласной нарадзе па падвядзенні вынікаў  работы жывёлагадоўчай галіны старшыня абл-выканкама Уладзімір  Дворнік паставіў  задачу   атрымаць сярэднясутачныя прывагі не ніжэй 700 грамаў. Для гэтага ў нас ёсць камбікармы КР1 і КР2, бялок. Застаецца толькі наладзіць правільнае кармленне і догляд, каб быў доступ да канцэнтратаў, вады і сена маладняку да 6-месячнага ўзросту. Астатняму патрэбна выдаваць кукурузны сілас, камбікармы з разліку 2 кг на галаву, жмых або шрот да 1 кг. Агульнае патрабаванне для ўсіх – забяспечыць кашары подсцілам.


Дарэчы, на гэта нацэльваў спецыялістаў, кіраўнікоў гаспадарак і старшыня райвыканкама Аляксандр Ятчанка на чарговым раённым семінары, які прайшоў нядаўна на базе КСУП “Брагінскі”. Ён таксама запатрабаваў разлічыца за электраэнергію і выдаць заработную плату  вяскоўцам да 26 снежня. Патрэбна правесці інвентарызацыю жывёлы, узважваць кармы, рацыянальна іх выкарыстоўваць.


– Вытворчасць мяса свіней таксама ніжэй узроўню мінулага года?


– Так, склала яна 95,8% (88,1% да задання). Мінусуюць КСУП “Малажынскі” (90,7%), імя Жукава (96,3%). Сярэднясутачныя прывагі атрыманы ўсяго па 203 грамы (-26 г).  Вытворчасць свініны за лістапад – 105,9%, у КСУП імя Жукава – 76,6%. Сярэднясутачная прывага ў перадапошнім месяцы года роўная 229 грамам (+29), ніжэй сярэднераённай – у КСУП “Малажынскі”. Усё пагалоўе патрэбна забяспечыць спецыяльнымі камбікармамі, прывесці ў сістэму вакцынаванне. За лістапад у КСУП “Малажынскі” не атрымалі ніводнага парасяці.


Гутарыла Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *