І слухалі, і выказваліся

Сельское хозяйство

Спецыялісты інжынернай службы раёна абмеркавалі ход падрыхтоўкі тэхнікі да веснавых палявых работ. Нарада прайшла з удзелам дырэктара ААТ “Сельспецмантаж” Аляксандрам Дубінам, якога накіраваў  у наш раён камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Прадстаўнік вобласці даведаўся, якая сітуацыя з рамонтам сельгасмашын і прычапнога інвентару склалася ў кожным сельгаспрадпрыемстве, ці кіпіць работа ў майстэрнях, што ўжо зроблена, на што неабходна звярнуць увагу і накіраваць сілы, сродкі.


Галоўныя інжынеры і механікі не толькі інфармавалі, але і выказвалі сваё меркаванне адносна тэхнічнага абслугоўвання ў 2012-м годзе. На думку большасці, у тым ліку і галоўнага інжынера ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалая Свірыдзенкі, абслугоўванне энерганасычаных трактароў, гарантыйны рамонт лепш, вядома, праводзіць на спецыялізаваных прадпрыемствах, у нашым раёне – на базе ААТ “Брагінаграсэрвіс”. А астатняй тэхнікі – сваімі сіламі ў рамонтных майстэрнях гаспадарак. Раней так і было, для гэтага абслугоўваючай арганізацыі выдзяляліся сродкі, а сельгаспрадпрыемствы толькі аплачвалі выкананую работу.


Адкрытае акцыянернае таварыства можа правесці і гарантыйны рамонт, але тут ёсць адзін нюанс: неабходна прысутнасць і ўдзел прадстаўніка прадпрыемства-дылера, каб тэхніку не знялі з гарантыі. Выказалі прадстаўнікі гаспадарак прэтэнзіі наконт няякаснай гумы ў спараных колах  трактароў, якая хутка трэскаецца, раіліся, як хутчэй вярнуць “сталёвыя асілкі” ў строй. Каб якасна падрыхтавацца да пачатку веснавых работ, неабходна шмат  папрацаваць, выдаткаваць немалую суму сродкаў. Выйсці ў поле на дзень-другі – не праблема, патрэбна, каб тэхніка працавала з мінімальнымі прастоямі. А гэта магчыма толькі тады, калі кожны падшыпнік, кожная гайка пройдзе праз рукі механізатара або слесара.


А яшчэ на нарадзе зайшла размова аб пераабсталяванні зернеачышчальных комплексаў М-819 і выкарыстанні пры іх эксплуатацыі саломы.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *