На ферму – з канцэртам

Грамадства

Аўтаклуб – адно са структурных падраздзяленняў раённага Дома культуры, кіраўніком якога з’яўляецца Ала Злыдзенка. Вакальная група, створаная пры аўтаклубе выступае з канцэртамі перад жыхарамі тых населеных пунктаў раёна, у якіх няма ўстаноў культуры, а таксама на фермах, мехдварах, палях падчас сяўбы, жніва.


Адзін з такіх канцэртаў адбыўся ў мінулую пятніцу на ферме ў вёсцы Новы Пуць. Для працаўнікоў, якія сабраліся ў пакоі адпачынку і былі вельмі ўдзячнымі слухачамі, гучалі песні “Не прыходзьце, хлопцы, рана”, “Кавылёк”, На вуліцы дзеўкі гулялі” і іншыя.


Мікалай ЧАРНАБАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *