Нявыкарыстаных рэзерваў шмат

Сельское хозяйство

Падрабязны аналіз работы сельгаспрадпрыемстваў, жывёлагадоўчай галіны за 2011 год быў зроблены на мінулым тыдні. Так званы разбор формы №24 прайшоў у зале пасяджэнняў райвыканкама ў прысутнасці кіраўніцтва раёна, дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў, галоўных эканамістаў і зааветспецыялістаў.


Былі тут крытыка, справаздачы, роздум, парады, ушчуванні, знайшлося месца і гумару. Размова ішла прадметная, часам пераходзіла ў дыспут,  нагадвала школьны ўрок, у час якога дарослым “вучням” нагадвалі прапісныя ісціны: як карміць жывёлу, паіць цялят, праводзіць кантрольнае даенне, колькі разоў выдаваць канцэнтраты і г.д. З усіх гэтых момантаў складваецца агульны вынік. Якіх поспехаў дасягнулі за мінулы год, у чым недапрацавалі, расказалі  галоўныя спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.


З выступлення начальніка планава-фінансавага аддзела Валянціны Дзегцярэнкі:


– Пры заданні па рэнтабельнасці продажу 3,5% фактычнае выкананне склала 9,3%. Самы высокі працэнт выканання задання – у КСУП “Саўгас “Камырынскі” (347), КСУП “Малажынскі” (200) і “Брагінка” (205,9), хаця ў КСУП “Пераможнік” – усяго 48,6. Валавой прадукцыі ў грамадскім сектары атрымана на суму 85,5 млрд рублёў. Тэмп росту забяспечаны на 117,2% пры заданні 113%, у жывёлагадоўлі – на 103,6%, раслінаводстве – на 131,9%.


Удзельная вага КСУП “Малажынскі” ў агульным аб’ёме роўна 23%,  “Чамярыскі” – 18%, імя Жукава – 14,4%, “Брагінскі” – 14%. На долю КСУП “Саўгас “Камарынскі” прыпадае 11,9%, КСУП “Пераможнік” – 10%, КСУП “Брагінка” – 8,8%. З гадавым заданнем па вытворчасці валавой прадукцыі КСУП “Чамярыскі” справілася на 129,4%,  імя Жукава – на 105,8%, “Малажынскі” – на 105,2%. Астатнія сельгаспрадпрыемствы не дасягнулі запланаваных паказчыкаў.


На кожнага працаўніка за 11 месяцаў прыпадае прадукцыі на суму 67,8 млн рублёў, тэмп росту – 124,7%, заданне выканана на 114,4%. На 100 гектараў сельгасугоддзяў атрымана яе на суму 167,4 тысячы. Па гэтым паказчыку першынство належыць КСУП “Брагінка”, на другое месца выйшла КСУП “Чамярыскі”, на трэцяе – імя Жукава. “Малажынскаму” дасталася чацвёртае, “Пераможніку” – пятае, “Брагінскаму” – шостае месца. КСУП “Саўгас “Камарынскі” – апошняе, сёмае.


За мінулы год прададзена 19 960 тон малака ў фізічнай вазе, што вышэй мінулага года на 4,8%. У заліку  19 371 тона (50,2%) – вышэйшым гатункам, гатункам “экстра”  – 35,7%. За снежань на перапрацоўку адпраўлена 1246,5 тоны малака пры таварнасці 84%, гатункам “экстра” – 49,3%, вышэйшым гатункам – 37,1%. Страты ад таварнасці ніжэй 90% склалі 2423 млн рублёў, ад рэалізацыі малака нізкай якасцю – 1792 млн рублёў, на адной тоне – 102,4 тысячы.


Невытворчае выбыццё буйной рагатай жывёлы да прыплоду – 24%. Паморак склаў 700 галоў, забіта 590. Нізкія паказчыкі захаванасці маладняку ў КСУП “Брагінскі”, дзе працэнт невытворчага выбыцця адпавядае 35,7%, у КСУП “Пераможнік” – 31%. Паморак свіней да абароту статка вымяраецца 4%, невытворчае выбыццё налічвае 127 галоў. Агульныя страты ад паморку выліся ў суму 900 млн рублёў.


За студзень-лістапад 2011 года атрымана 18 944 млн рублёў чыстага прыбытку (у 2010-м – 14 284). Ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі – 6829 млн рублёў (у 2010-м –1321 млн).


Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 11,9% супраць мінулагодняй 3,9%. Выручка ў параўнанні з 2010-м вырасла на 84,2% і склала з падаткамі 73 378 млн рублёў, на аднаго чалавека – 57,6 млн.  У разрэзе гаспадарак: КСУП імя Жукава – 9842 млн, тэмп росту – 179,4, на аднаго чалавека – 42 млн; “Брагінка” – 4171 млн, 150,7%, 40,9 млн; “Брагінскі” – 9276 млн, 151,9%, 70,8 млн; “Чамярыскі” – 15 306 млн, 220,7%, 93,9 млн; “Малажынскі” – 15 854 млн, 175%, 53,2 млн;  “Пераможнік” – 7402 млн, 190,7%, 56,5 млн; КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 11 527 млн, 205,6%, 53,4 млн.


У сельскагаспадарчай вытворчасці працуе 1275 чалавек, што на 74 менш мінулагодняга. Сярэднямесячны      заробак   за  студзень-лістапад  склаў 1037,4 тысячы рублёў, у тым ліку за лістапад – 1234,2 тысячы. Удзельная вага фонда заработнай платы ў выручцы з налічэннямі склала 27,3%, без налічэнняў – 21%.
Станоўчае ў рабоце: выкананне задання па рэнтабельнасці продажу на 281,8 %, па вытворчасці прадукцыі на аднаго чалавека – на 114,4%; тэмп росту валавой прадукцыі забяспечаны на 117,2% пры заданні 113%; тэмп росту выручкі – 184,2.


Адмоўнае: страты ад паморку жывёлы, яе прырэзкі і невытворчага выбыцця, нізкай таварнасці малака і долі тлушчу ў ім, невысокай прывагі жывёлы, мёртванароджаных цялят выліліся ў суму 18 млрд рублёў.


З выступлення галоўнага заатэхніка Пятра Пінчука:


–Колькасць  буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 469 галоў (101,8%). Знізілі яе толькі КСУП “Пераможнік” (-389) і “Брагінскі” (-58). Кароў у грамадскім сектары стала больш (+231 галава).


Вытворчасць мяса павялічылася на 6,6%, хаця заданне выканана на 99,2%, а ў снежні – на 112,9%. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы атрымана па 627 грамаў, а ў снежні – па 659 (+141 грам). Рэалізавана жывёлы 2302 тоны, або 93,3% да ўзроўню 2010 года (-165 тон). Сярэдняя вага адной галавы – 420 кг. КСУП імя Жукава рэалізавала 39,3% ад вытворчасці мяса, “Брагінка” – 41,7%, “Брагінскі” – 46,7%, “Чамярыскі” – 54,6%, “Малажынскі” – 56,3%, “Пераможнік” – 72,8%, КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 57%. Вытворчасць свініны зменшылася на 2,9% і склала 128,4 тоны (89,1% да задання).


Вытворчасць малака павялічылася на 1,5% і складае 24 439 тон. Не выйшлі на ўзровень мінулага года  КСУП “Брагінскі” (87,5%) і “Пераможнік” (91,8%). У снежні атрымана 1484 тоны малака, заданне выканана на 91,1%. У разліку на карову атрымана па 4226 літраў малака, надой з пачатку года зменшыўся на 124 літры. Ніжэй мінулага года ён у КСУП “Брагінскі” на 1299 л, “Пераможнік” – на 99 л.


Як было адзначана на семінары, не выканана заданне па закупу маладняку ў насельніцтва, а таксама па энергазберажэнні.


Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Анастасія Абашына нізкія прывагі, прырэзкі, паморак жывёлы растлумачыла абыякавымі адносінамі да мясной жывёлагадоўлі. Расход кармавых адзінак павінен весціся па кожнай групе маладняку.


Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Хмелянок засяродзіў увагу  кіраўнікоў гаспадарак на рабоце з людзьмі. Вынікі дзейнасці працаўнікоў ферм неабходна падводзіць штомесячна, параіў нават правесці раённы семінар і паказаць, як гэта зрабіць больш даходліва і неабыдзенна. І, вядома, не забываць павіншаваць іх са святамі, днём нараджэння.


Старшыня райвыканкама Аляксандр Ятчанка запатрабаваў змяніць адносіны да вытворчасці, строга прытрымлівацца тэхналогіі кармлення,  даення, палепшыць работу па  ўзнаўленні статка. Нявыкарыстаных рэзерваў шмат, падкрэсліў кіраўнік раёна. Аб гэтым сведчаць  страчаныя мільярды рублёў, такога ў бягучым годзе не павінна быць. Заробак як дырэктара сельгаспрадпрыемства, так і спецыялістаў будзе залежаць ад атрыманай прадукцыі і яе рэалізацыі.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *