Няхай вам пашчасціць!

Грамадства

“Спатканне” – так называецца клуб  знаёмстваў,  які  створаны пры Брагінскім  РДК.


Як важна кожнаму з нас знайсці сваю палавінку – роднага і каханага чалавека, з якім лёгка крочыць па жыцці, дзяліць радасці і гора. Гармонія шчасця – у саюзе мужчыны і жанчыны. На жаль, людзі не заўсёды знаходзяць адзін аднаго.


Калі вы стаміліся ад адзіноты, вера ў сямейнае шчасце пакінула вас, не адчайвайцеся… Можна, вядома, пазнаёміцца праз інтэрнэт, газеты і часопісы, якія змяшчаюць аб’явы, але я прапаную вам найбольш прымальны варыянт.


У першую нядзелю кожнага месяца прыходзьце да нас у клуб знаёмстваў. Сярод мерапрыемстваў, якія запланаваны, – сустрэчы з псіхолагам, цікавымі людзьмі, прыемны і змястоўны адпачынак. Адчуеце спагаду і надзею, абмяркуеце свае праблемы. Магчыма, тут, у клубе, вам дапамогуць знайсці таго адзінага, хто пажадае пайсці з вамі адной дарогай. Як гэта зрабіць, стваральнікі аматарскага аб’яднання ведаюць. Патэлефануйце толькі па нумары 2-10-66.


Клуб знаёмстваў “Спатканне” з’яўляецца грамадска-культурным фарміраваннем. У сваёй практычнай дзейнасці кіруецца палажэннем аб аматарскіх аб’яднаннях і клубах па інтарэсах, дакументамі Дома культуры і асабістым статутам. Узначальвае яго дырэктар, які складае план творчай работы, прадстаўляе кіраўніку Дома культуры справаздачу аб зробленым. Працуе на грамадскіх пачатках.


Арганізацыя змястоўнага адпачынку, развіццё творчых здольнасцяў і фарміраванне эстэтычнага густу, аб’яднанне людзей розных прафесій, замацаванне сямейных традыцый, аказанне дапамогі ў вырашэнні праблем – вось тыя задачы, якія вырашае “Спатканне”. Мы чакаем вас і шчыра жадаем шчасця!


Любоў ДУБАТДЗЕЛ,
метадыст Брагінскага РДК


СУСТРЭЧА


Выпадкова сустрэнуцца двое
У мітусні будзённай, вірлівай
І сагрэюцца тым агнём,
Што прасякне іх сэрца імкліва.
Не паспеюць нічога сказаць,
Не сустрэнуцца пальцы іх нават,
Ажыве, заспявае душа,
Што да гэтага проста спала.
Кругам пойдзе ў іх галава,
Нібы птах, затрапечацца сэрца,
Заквітнее навокал той сад,
Што каханнем
спрадвеку завецца.
Вочы самі ўсё могуць сказаць
Без прыгожых і гучных слоў,
Ім не трэба ўжо больш чакаць,
Яны  ў  клубе сустрэнуцца зноў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *