ЯК ДАЎНІ СКАРБ, ЯК СПАДЧЫНА НАМ ДАРАВАНА МОВА МАТЧЫНА…

Грамадства

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які праводзіцца 21 лютага, бібліятэкі Брагінскай ЦБС праводзяць акцыю “Чытаем і гаворым па-беларуску” і запрашаюць дзяцей і дарослых  раёна прыняць у ёй удзел.


Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Ты самацветаў яскравая нізка,
Кожнай драбнічкай варта пашаны.
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
                             Уладзімір Дубоўка


Мова – самая адметная, самая дарагая рэч у свеце, яна дапамагае перадаць настрой, думкі, наладзіць адносіны паміж людзьмі. Бібліятэкі Брагіншчыны прыкладаюць шмат намаганняў для стварэння беларускамоўнага асяроддзя і папулярызацыі твораў айчынных пісьменнікаў і паэтаў. Гэта і мерапрыемствы, якія ладзяцца падчас нацыянальных святаў і літаратурных юбілеяў, і іншая мэтанакіраваная праца, якая вядзецца найбольш актыўна ў апошнія гады.


Фонды беларускай літаратуры прадстаўлены на кніжных выставах і праглядах амаль ва ўсіх бібліятэках. Наведвальнікам прапануюць не толькі звярнуць увагу на новыя выданні, але і адчуць прыгажосць роднай мовы праз любімыя творы айчынных аўтараў, якія сваім літаратурным талентам узбагачаюць нашу культурную спадчыну. Як прыклад можна нагадаць некалькі кніжных выстаў: “Беларускаму слову пакланюся”, “Святло роднага слова”, “Нам сонейкам свеціць матчына мова”, “Добры дзень, кніжка беларуская!”.


Акцыя “Чытаем і гаворым па-беларуску” праводзіцца не першы раз. Падобныя мерапрыемствы выхоўваюць у нас пачуццё патрыятызму, павагі да роднай мовы, даюць магчымасць лепш пазнаёміцца з творчасцю класікаў.


Валянціна ЦІТУЛІНА,
метадыст Брагінскай РЦБС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *