ТВОРЧЫЯ І АКТЫЎНЫЯ

Грамадства

Пераможцам раённага конкурсу “Мы – лепшыя ў БРСМ!” стала пярвічная арганізацыя  Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” ДУА «Чамярыскі дзіцячы сад–сярэдняя школа».


Установы адукацыі, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у конкурсе, прадставілі на суд журы пашпарты сваіх пярвічных арганізацый БРСМ. Кожны з іх быў падзелены на раздзелы, якія  ацэньваліся пэўнай колькасцю балаў (ад 3 да 20), у залежнасці ад складанасці конкурснай работы.  Тут змяшчалася падрабязная справаздача сакратара пярвічкі, характарыстыка арганізацыі, перспектыўны план дзейнасці, фотаздымкі, артыкулы, апублікаваныя ў газеце “Маяк Палесся”, і іншая  інфармацыя, якая адлюстроўвала цікавае і насычанае жыццё школьных актывістаў. Найвышэйшыя адзнакі былі выстаўлены за распрацоўку творчых праектаў па адным з накірункаў: экалагічным, патрыятычным, дабрачынным ці на тэму здаровага ладу жыцця і за мультымедыйную прэзентацыю пярвічнай арганізацыі.


Пераможца вызначыўся пасля падліку  ўсіх балаў.  Ім  стала пярвічка БРСМ ДУА «Чамярыскі дзіцячы сад–сярэдняя школа». Другое месца занялі прадстаўнікі саюза моладзі з Камарынскай СШ, трэцяе – з Малейкаўскай. За лепшы творчы праект на тэму ваенна-патрыятычнага выхавання была адзначала пярвічка Малажынскай СШ. Усе яны атрымалі дыпломы і падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання.


Як  адзначыла  першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Фурс, сёння ў раёне налічваецца 48 пярвічных арганізацый  БРСМ. Кожны, хто папоўніў рады саюза моладзі, можа знайсці тут сваіх аднадумцаў, сяброў, стаць лідарам руху да пазітыва. Галоўнае – не сядзець на месцы, а праяўляць ініцыятыву, і тады кожны наступны дзень будзе прыкметна адрознівацца ад папярэдняга.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *