У ГОНАР ЗНАКАМІТАГА ЗЕМЛЯКА

Грамадства

Педагогі і гурткоўцы Камарынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у акцыі «Землякі чытаюць У.Б. Карпава”, якую правялі супрацоўнікі  пасялковай бібліятэкі. Была арганізавана выстава работ гурткоўцаў, прымеркаваная да 100-годдзя пісьменніка.


У канцы лютага прайшла літаратурная гадзіна  “На мове сэрцу зразумелай”. Загадчыца бібліятэкі Тамара Краўчанка расказала дзецям аб жыццёвым і творчым шляху Уладзіміра Карпава. Былі агучаны ўспаміны людзей, якія ведалі пісьменніка асабіста. Гурткоўцы з інтарэсам разглядвалі альбом, дзе змешчаны матэрыялы аб майстры слова.  Іх увазе былі прапанаваны фотаздымкі  Уладзіміра  Барысавіча, яго родных, сяброў, аўтографы беларускіх пісьменнікаў і іх пажаданні чытачам.


Бібліятэкар Марына Петрусевіч  зрабіла кароткі агляд твораў В.Б. Карпава. У час сустрэчы выхаванцы атрымалі адказы на пытанні аб біяграфіі і творчасці пісьменніка.
Вобраз моцнага духам, мэтанакіраванага, годнага чалавека ўражвае і здзіўляе.  Захапляе ідэя чалавека як творцы жыцця, лёсу, абставін. Дзеці будуць ганарыцца, што пасялковая бібліятэка носіць імя знакамітага земляка.


Алена ЛЕЎЧАНКА,
педагог гуртка Камарынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *