«Экстру» рэалізуюць усе

Сельское хозяйство

У гэтыя красавіцкія дні гаспадаркі нашага раёна сортам “экстра” прадаюць 72% малака. КСУП “Брагінскі” і “Чамярыскі” – 100%, “Малажынскі” – 70%,  КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 57%. Працаўнікі ферм КСУП імя Жукава найвышэйшым сортам пастаўляюць на перапрацоўку палавіну атрыманай прадукцыі,  “Брагінка” – 40%. Найменш (16%) – КСУП “Пераможнік”.


У першым квартале бягучага года ПУП “Палескія сыры” прыняло ад працаўнікоў АПК гатункам “экстра” большую частку сыравіны (58,8%), значны ўклад унеслі жывёлаводы КСУП “Малажынскі” (86,7%) і “Чамярыскі” – 83%. У сакавіку працэнт высакаякаснага малака павялічыўся да 67,1%. Дзве гаспадаркі (КСУП “Чамярыскі” і “Брагінскі”) усё, што надаілі, рэалізавалі гатункам “экстра”. Крыху “недацягнуў” “Малажынскі” – 90,9%. А вышэйшым  сельгаспрадпрыемствы паставілі 29,7% малака. Невялікую колькасць прадукцыі прадалі і першым гатункам (3,2%).


Калі параўноўваць з мінулым годам, то якасць сыравіны была крыху   горшая.   “Экстры”  за студзень-сакавік рэалізавалі толькі 17,9%,  тры сельгаспрадпрыемствы (імя Жукава, “Брагінка” і “Пераможнік”) – ніводнага кілаграма. Страты на адной тоне склалі летась 73,8 тысячы рублёў. Гэта ў цэлым па раёне, а ў асобных гаспадарках значна больш. У КСУП імя Жукава, напрыклад, 396 тысяч, “Пераможнік” – 69,8.


Сёлета сітуацыя змянілася да лепшага, што сведчыць аб культуры вытворчасці, адказнасці жывёлаводаў і спецыялістаў, матэрыяльнай зацікаўленасці. “Экстра” прымаецца па самай высокай цане – 3 млн 215 тысяч за   тону.    Дзейнічае яна  з 1   студзеня бягучага года. Малако вышэйшага гатунку каштуе крыху менш – 2 млн 771 тысяча. Эканамісты, загадчыкі ферм падлічваюць, колькі грошай маглі б атрымаць за тую ж колькасць сыравіны, калі б паставілі яе на перапрацоўку найвышэйшай “пробы”. Дарэчы, гэта і прэстыж гаспадаркі, і яе дабрабыт, і ацэнка работы кіраўніцтва і зааветслужбы, якія змаглі наладзіць работу на ўсіх падраздзяленнях.


Страты ад рэалізацыі малака ў сакавіку бягучага года не такія значныя. У КСУП “Чамярыскі” і “Брагінка” яны зведзены да нуля, а ў цэлым па раёне склалі  14,3 тысячы рублёў на тоне.


Наталля КУПРЫЕНКА,
галоўны спецыяліст па нарыхтоўках і якасці  упраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *