На ўзроўні лепшых гаспадарак вобласці арганізавана вытворчасць малака ў КСУП “саўгас “Камарынскі”

Сельское хозяйство

Першыя два месяцы бягучага года наш раён быў у ліку адстаючых.  За зніжэнне вытворчасці малака ў параўнанні з мінулагоднім перыядам давялося трымаць справаздачу і тлумачыць прычыну зніжэння надояў на абласных форумах па падвядзенні вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны, выслухоўваць крытыку. Мы ведалі, што такі спад – з’ява часовая, і ўжо ў сакавіку-красавіку сітуацыя зменіцца. На 3 красавіка валавы надой па раёне складае 78 тон (101%). Дзяржаве рэалізуем 62,6 тоны, таварнасць складае 80%. У разліку на карову атрымліваем па 13,92 кілаграма малака. Дарэчы, 70% прадукцыі рэалізуецца гатункам “экстра”, астатняя – першым.


У лідарах – працаўнікі ферм КСУП “Саўгас “Камарынскі”, якія надойваць у суткі па 18,55 кілаграма малака. Гэты паказчык – на ўзроўні лепшых гаспадарак вобласці. Ветэраны працы, якія доўгія гады адпрацавалі   ў   калгасе  або  саўгасе,  пацвердзяць, што раней столькі малака ад кожнай каровы не атрымлівалі летам, у пашавы перыяд, калі было ўдосталь травы. Мінусуе і цягне раён уніз КСУП “Брагінскі”, дзе надоі – нізкія (9,23 кг), а гэта на 4,77 кілаграма менш, чым у 2011-м годзе. Астатнія сельгаспрадпрыемствы павялічылі вытворчасць малака, якая складае ад 101%, як у КСУП “Пераможнік”, да 121% (імя Жукава).


Ідуць масавыя ацёлы, за тры месяцы мы атрымалі каля трох тысяч цялят. Гэта па-першае. Па-другое, грамадскі статак забяспечаны кармамі ўдосталь. Пры закладцы кукурузнага сіласу строга вытрымалі тэхналогію, таму і якасць яго высокая. Па-трэцяе, збалансавалі рацыён кармлення. Усе гаспадаркі забяспечылі пагалоўе камбікармамі, закупілі 1100 тон сланечнікавага шроту, 1370 – барды, завезлі патаку. Вялікая ўвага ўдзяляецца тэхналагічнаму працэсу, укараняецца паточна-цэхавая сістэма вытворчасці малака, дыферэнцыраванае кармленне. Усё гэта дало станоўчы вынік.


Пётр ПІНЧУК,
галоўны заатэхнік  упраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *