АБМЯНЯЛІСЯ ВОПЫТАМ

Грамадства

Мясцовыя Саветы дэпутатаў –  гэта той фундамент, на якім трымаецца дзяржаўная ўлада, яны найбольш набліжаны да чалавека, яго праблем. І галоўнае ў іх рабоце – імкнуцца дапамагчы кожнаму. Цяпер яны маюць больш магчымасцяў ажыццяўляць сваю дзейнасць дзеля дабрабыту насельніцтва. Галоўная задача – працаваць з людзьмі і для людзей.  Гэтая праца была раней, застаецца актуальнай зараз і будзе прыярытэтнай у будучым. А ўсе разам мы працуем над паляпшэннем якасці жыцця, і зараз важна павышаць актыўнасць саміх жыхароў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння.


Часта, шукаючы добрыя прыклады для пераймання, мы заглядваем некуды далёка. Ды ці заўсёды гэта патрэбна? Можа, спачатку павучыцца і падзяліцца напрацоўкамі з тымі, хто побач? Менавіта з такой мэтай прыехалі прадстаўнікі Петрыкаўшчыны да нас у раён. Мы сустрэліся са старшынёй Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Валянцінам Рабушком.


– Я сам з Брагіншчыны, нарадзіўся ў вёсцы Вязок. Уражанні ад таго, што мы тут пабачылі, – самыя прыемныя. Прыкладаецца шмат намаганняў у добраўпарадкаванні, развіцці тэрыторый. Нешта лепей у нас, нешта – у вас. Вось так, дзелячыся напрацоўкамі, пераймаючы адзін у аднаго станоўчае, і будзем рухацца наперад.


Сапраўды, добры вопыт часам не патрэбна шукаць за сем мораў. Ён побач. Хто працуе, ведае, што тыя ж  вёскі са сваімі калодзежамі, могілкамі, трухлявымі пабудовамі і аварыйнымі дрэвамі патрабуюць, без усялякага перабольшання, паўсядзённай карпатлівай працы і шматмільённых фінансавых затрат, каб можна было назваць іх добраўпарадкаванымі. І ніякі дэпутат у    адзіночку не вырашыць гэтую праблему. Працаваць плячо ў плячо дзеля нашай будучыні, дзеля таго, каб перадаць у спадчыну новаму пакаленню нашу Бацькаўшчыну дагледжанай і прыбранай, павінны і скептыкі, і энтузіясты, і прадстаўнікі ўлады.


Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *