БРАТ НА БРАТА

Территория закона

П’яная сварка закончылася забойствам. Трагедыя здарылася на мінулым тыдні ў Бурках.


Як паведаміў намеснік начальніка Брагінскага раённага аддзела следчага камітэта Аляксандр Пракапенка, у нядзелю, 15 ліпеня, каля 22.00  у РАУС патэлефанаваў мужчына і паведаміў аб забойстве брата. На месца здарэння адразу ж выехала следча-аператыўная група. У час праверкі было ўстаноўлена, што прычынай злачынства стаў сямейны канфлікт, які разгарнуўся на глебе  злоўжывання спіртным.


Мужчыны 1969-га і 1971-га гадоў нараджэння любілі выпіць, прычым часта. Той дзень не быў выключэннем, хаця і “прымалі на грудзі” паасобку. Дамоў абодва вярнуліся пад вечар. Тады ж і разгарнулася смяротная драма. Адзін з братоў пачаў буяніць, узнікла сварка. Спрачаліся да тых пор, пакуль другі  не схапіўся за нож… 


Трэба адзначыць, што мужчыны вялі асацыяльны лад жыцця, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх  месцах.


Сёння па крымінальнай справе праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў трагедыі, назначаны судовыя экспертызы. Злачынцу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў.


Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *