ГОЛАС КОЖНАГА ЗНАЧНЫ

Грамадства

Палата прадстаўнікоў – ніжняя палата парламента нашай краіны, у яе склад уваходзяць 110 дэпутатаў.  Менавіта іх беларусы і будуць выбіраць 23 верасня.  Вядома, што асноўная функцыя Нацыянальнага сходу (так называецца парламент)  – законатворчая. Дэпутаты распрацоўваюць, абмяркоўваюць і прымаюць законы, накіраваныя на вырашэнне праблем, якія стаяць перад грамадствам.


Што думае наконт гэтага моладзь Брагіншчыны? Што ведаюць юнакі і дзяўчаты аб падзеі, якая чакае нас? Ці гатовы яны зрабіць сур’ёзны і асэнсаваны выбар?



Сяргей ШКУРКО, студэнт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Пятра Сухога:


– Нельга не заўважыць, як з часам змяняецца свет і як сваё месца ў гэтым новым свеце заваёўвае Беларусь, а мне неабыякавы яе лёс.  Галасаваць за заканадаўчую ўладу –  значыць галасаваць за будучае краіны, якое, перш за ўсё,  залежыць ад нас,  маладога пакалення. Упэўнены, што кандыдат у дэпутаты, які набярэ пераважную колькасць галасоў і пройдзе ў парламент, будзе варты гэтага. Таксама пайду на выбары з надзеяй, што новы склад Палаты прадстаўнікоў зверне большую увагу на законапраекты, якія датычаць менавіта маладзёжнай палітыкі.



Тамара ГЕЛЕТА, студэнтка Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта:


– 23 верасня мне давядзецца галасаваць  першы раз у жыцці, таму на выбары пайду абавязкова.  Хачу зведаць пачуцці чалавека, які ставіць знак насупраць прозвішча кандыдата ў бюлетэні, кідае ў урну запоўнены лісток. Больш таго, хачу актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і лічу, што для дабрабыту дзяржавы  важна меркаванне кожнага. Калі малады чалавек жадае чаго-небудзь дасягнуць у жыцці, ён павінен праяўляць актыўнасць .


Марына ФЕДЧАНКА, будучы таваравед:


– Асабіста я на выбарчы ўчастак пайду з мэтай ажыццявіць сваё канстытуцыйнае  права і прыняць удзел у фарміраванні парламента. Людзі, якіх мы выберам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу,  наступныя чатыры гады будуць прымаць законы, па якіх нам давядзецца жыць. Таму да выбараў стаўлюся сур’ёзна, хоць і буду галасаваць упершыню. Я ведаю, што гэта вельмі важная для ўсёй краіны падзея, і  не хачу, каб яна прайшла міма.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *