Грай, гармонік!

Грамадства

Так  называўся  сёмы  рэгіянальны  фестываль палескага краю, якія праходзіў у Ельску.


Мерапрыемства  стала сапраўдным святам творчасці гарманістаў, прыпевачнікаў. У культурным жыцці Палесся займае значнае месца. Яскравыя ўражанні, творчыя перамогі, радасць зносін падараваў фестываль і самадзейным артыстам Брагіншчыны. Пётр Дзядкоў (вадзіцель Брагінскага раённага спажывецкага таварыства) і Канстанцін Харко (дырэктар Малажынскага цэнтра культуры і вольнага часу) прадэманстравалі высокае выканаўчае майстэрства, талент, арганізаванасць. Кожны нумар у іх выкананні гледачы сустракалі авацыямі.


Прыпеўкі і гарэзлівую ігру на гармоніку Пятра Дзядкова, яго звонкі мілагучны голас па вартасці ацаніла журы конкурсу. І ён, і Канстанцін Харко за ўдзел у фестывалі, прапаганду народнага мастацтва, захаванне самабытнасці народных мелодый атрымалі ўзнагароды.


Любоў ДУБАТДЗЕЛ,
метадыст раённага Дома культуры



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *