Камарын адсвяткаваў дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і дзень пасёлка

Грамадства

Каля стэлы, усталяванай у гонар вызваліцеляў Камарына, сабраліся яго жыхары і госці. Горача віншуючы прысутных з чарговай датай, намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Ганна Бабрынёва і старшыня пасялковага Савета дэпутатаў  Віктар Свіслоўскі заклікалі берагчы спакой і мір. Яны ўспомнілі заслугі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, падзякавалі ім за магчымасць дыхаць вольным паветрам, хадзіць па роднай зямлі, выхоўваць падрастаючае пакаленне  на іх гераічных прыкладах.


Шчыра гучалі і словы вучаніцы Камарынскай сярэдняй школы, якія таксама ў першую чаргу былі звернуты да ветэранаў. Любоў Ярмоленка запэўніла, што моладзь заўсёды бу-дзе вартая іх подзвігу, ад імя сваіх аднагодкаў паабяцала заўжды памятаць, што без перамогі ў Вялікай Айчыннай не было б мірнай і светлай сучаснасці.  


Хвіліна маўчання… У журботнай цішыні прысутныя схілілі  галовы  ў памяць аб  загінуўшых. Да стэлы, магілы невядомага салдата і брацкага пахавання  кладуцца вянкі і кветкі.


Дзень вызвалення – свята для ўсіх пакаленняў камарынцаў. Гэта працяг традыцый, гэта сувязь часоў, гэта ўсё тое, за што змага-ліся савецкія салдаты. Таму нездарма да гэтага дня была прыўрочана яшчэ адна ўрачыстасць –  дзень пасёлка – свята  тых,  хто нарадзіўся і вырас у   Камарыне,  тых, хто нямала  зрабіў для  развіцця населенага пункта і тых,   хто   ў  хуткім часе  прыме  эстафету  быць   адказным  за  яго лёс.


На жаль, надвор’е ў суботу не задалося. Было хмарна, час ад часу церусіў дробны дождж. Але, нягле-дзячы на капрызы прыроды, на свята  прыйшло  шмат  камарынцаў.  Да землякоў  звярнуўся  старшыня  пасялковага  Савета  дэпутатаў Віктар Свіслоўскі,  які  выказаў словы падзякі ўсім жыхарам Камарына за іх любоў да роднай зямлі, уменне на ёй працаваць і жаданне жыць і выхоўваць тут дзяцей.


Віктар Міхайлавіч падкрэсліў, што населены пункт заўсёды славіўся людзьмі, якія не толькі сочаць за чысцінёй на сваім падворку, але і ствараюць прыгажосць навокал. З гэтага часу ганаровае званне гаспадара дома ўзорнага парадку будуць насіць Ніна Лук’яненка, Антаніна Стоцкая і Аляксандр Логвінаў.   Таксама былі адзначаны маладая сям’я Уладзіміра і Юліі Каваленка, нованароджаная Дана Раянок, доўгажыхарка Марыя Волкава. Многія камарынцы атрымалі падарункі, граматы і падзячныя лісты за сумленную працу ў арганізацыях і на прадпрыемствах пасёлка.


За  прыемна  праведзены час, выдатны настрой і масу радасных уражанняў прысутныя на свяце дзякавалі супрацоўнікам устаноў культуры,  ансамблю “Камарынская весялуха”,  удзельнікам  мастацкай самадзейнасці,  якія  падрыхтавалі насычаную  канцэртную праграму. Дзеці  ў  той  день  “адрываліся” на батутах  і  надзіманых  атракцыёнах, каталіся  на  электрамабілях.  Былі  арганізаваны  гандлёвыя рады.


Вядома, такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей, падтрымліваюць культурныя традыцыі. І таму яны вельмі патрэбны, іх любяць жыхары, у тым ліку і камарынцы, кожны з якіх уносіць свой уклад, каб іх пасёлак з кожным днём прыгажэў, каб жыць  тут  было  ўтульна і цікава.  І якія перакананы, што наперадзе ў гэтага населенага пункта яшчэ шмат славутых дат…



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *