ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ БУДЗЕ АЦЭНЕНЫ Ў ЧАС ДЭБАТАЎ

Грамадства

Дзякуючы дэбатам выбаршчыкі могуць ацаніць прафесіяналізм і жыццёвы вопыт кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання. Такое меркаванне выказаў сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі па арганізацыйна-партыйнай і прававой рабоце, член Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу  Георгій Атаманаў.


Калі кандыдат у дэпутаты сфарміраваўся як асоба, змог заняць дастойнае месца ў грамадстве, вывучыў сітуацыю ў акрузе, то ў дыскусіі гэта відаць адразу. Як і тое, што прэтэндэнт на месца ў парламенце не ведае праблем сваіх выбаршчыкаў, а ўдзел у дэбатах выкарыстоўвае для выхваляння, лічыць Георгій Атаманаў.


Тэле- і радыёдэбаты –    адно   з   новаўвядзенняў парламенцкай выбарчай кампаніі гэтага года. “Камусьці з кандыдатаў, магчыма, не хапае вопыту. Але непакоіць іншае: калі такую трыбуну выкарыстоўваюць для таго, каб прапагандаваць прыватныя, вузкапартыйныя інтарэсы, а не інтарэсы    грамадзян”, – сказаў Георгій Атаманаў. Ён адзначыў, што многія апазіцыйныя кандыдаты замест таго, каб займацца праблемамі сваёй акругі, працуюць над тым, каб дабавіць негатыву беларускім рэаліям у вачах міжнародных наглядальнікаў.


Сакратар ЦК КПБ па арганізацыйна-партыйнай і прававой рабоце дадаў, што кандыдаты ў дэпутаты, якія вылучаліся ад Камуністычнай партыі, у большасці сваёй хочуць удзельнічаць у дэбатах, аднак далёка не ўсе знаходзяць апанентаў сярод тых, хто балаціруецца па той жа акрузе.


БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *