Разгледжаны скаргі

Грамадства

Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 29 жніўня разгледзела 11 скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.


Большую частку разгледжаных скаргаў падалі вылучэнцы ад Мінскай вобласці, тры з іх былі задаволены. Акрамя таго, ЦВК прыняў рашэнне па дзвюх скаргах, якія паступілі з рэгіёнаў. У абодвух выпадках у задавальненні скаргі было адмоўлена.


Як паведамлялася раней, акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі 363 кандыдаты ў дэпутаты, 122 прэтэндэнты на месца ў парламенце атрымалі адмову ў рэгістрацыі.


Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік удакладніў, што на гэты час дакладную колькасць зарэгістраваных удзельнікаў перадвыбарнай гонкі назваць складана. Па выніках двух дзён разгляду скаргаў кандыдатаў у дэпутаты стала на чатыры больш. Разам з тым, у некаторых акругах раней зарэгістраваныя прэтэндэнты на месца ў ніжняй палаце парламента, наадварот, выбываюць –  хтосьці па ўласным жаданні, хтосьці – па рашэнні акруговай камісіі.


БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *