У Савет Рэспублікі — дастойных

Грамадства

Завяршылася вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, якое  пачалося 2 жніўня.


Правядзенне гэтага этапу выбарчай кампаніі — задача раённых, а ў гарадах абласнога падпарадкавання — гарадскіх Саветаў дэпутатаў і раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама.


Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты павінны ў трохдзённы тэрмін прадставіць у ЦВК дакументы аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі для рэгістрацыі, якая пройдзе з 1 па 5 верасня ўключна.


Членаў верхняй палаты парламента выбіраюць шляхам тайнага галасавання на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета. Выбары ў Савет Рэспублікі павінны прайсці з 6 па 25 верасня ўключна.


Вынікі выбараў будуць падведзены не пазней за 5 кастрычніка ўключна. Да гэтага часу адбудзецца таксама рэгістрацыя выбраных членаў Савета Рэспублікі.


БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *