Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся

Грамадства

Акружная выбарчая камісія Хойніцкай выбарчай акругі №47 падвяла вынікі выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання  23 верасня 2012 года:


– агульная колькасць выбаршчыкаў – 59 415;


–усяго прыняло ўдзел у  галасаванні – 54 529.


ГУЦ Яўген Міхайлавіч – нара-дзіўся 1 чэрвеня 1985 года, начальнік аддзела эканомікі камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства “Хойніцкі камунальнік”, жыве ў Хойніках, беспартыйны. Колькасць галасоў  ЗА: 7717 – 14,15%.


СЯМАШКА  Сяргей Уладзіміравіч – нарадзіўся 30 красавіка 1981 года, ахоўнік установы адукацыі “Гомельскі цэнтр юных маракоў і рачнікоў”, жыве ў Гомелі, член ліберальна-дэмакратычнай партыі. Колькасць галасоў ЗА: 2599 – 4, 77%.


ЧЭКАН  Святлана Уладзіславаўна – нарадзілася 15 мая 1966 года, старшыня Брагінскага раённага спажывецкага таварыства, жыве ў Хойніках, беспартыйная. Колькасць галасоў ЗА: 38 416 – 70,45%.


Пададзена галасоў супраць усіх кандыдатаў – 4956;  колькасць  бюлетэняў, прызнаных  несапраўднымі – 841.


Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Хойніцкай выбарчай акрузе №47 выбрана Святлана Уладзіславаўна Чэкан.


Людміла КУЛАКОЎСКАЯ,
старшыня  камісіі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *