“ЗЯЛЁНАЕ ЗОЛАТА” Ў НАДЗЕЙНЫХ РУКАХ

Праздники и будни

Чаму выбраў менавіта лясную галіну, Іван Фурс ніколі не задумваўся. Так загадала сэрца, а ён не меў права яго не паслухацца. За парадкам у лесе сочыць каля 15 гадоў. Спачатку працаваў у ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, сёння – у Верхнеслабадскім лясніцтве  Брагінскага ўчастка ПДРЭЗ.


Працоўны дзень лясніка пачынаецца з нарады, пасля якой, атрымаўшы заданні ад ляснічага, Іван Іванавіч бярэ неабходныя прылады і накіроўваецца ў лес. Трэба адзначыць, што абавязкі ў яго рознабаковыя. Гэта і нарыхтоўка драўніны, і нясенне вахты на кантрольна-прапускным пункце ў Пірках, і ахова лесу ад пажару. Атрымліваецца, што ў адной асобе сабраны некалькі прафесій. Дарэчы, спецыяльнасць “вальшчык лесу” набыў у Мазырскім вучэбным цэнтры ў 1997 годзе.


– У запаведнік уваход адкрыты не для ўсіх, – кажа Іван Іванавіч, – таму лес тут самы што ні на ёсць сапраўдны – з векавымі дрэвамі, грыбамі-ягадамі, мноствам птушак. Лес – гэта наша багацце, наша “зялёнае золата”, і адносіцца да яго трэба беражліва.  Вядома, што прырода надае сілы і здароўя тым, хто ставіцца да яе з душой.


Напярэдадні прафесійнага свята Іван Фурс узнагароджаны Ганаровай граматай  Палескага  дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *