ВЕРШЫ, КАЗКІ, ГУЛЬНІ

Общество

Закончаны яшчэ адзін вучэбны тыдзень, дзеці разышліся па дамах. У кожнага свае справы, свае планы на выхадныя: хтосьці з бацькамі накіруецца ў госці ці пойдзе ў лес па грыбы, хтосьці будзе дапамагаць па гаспадарцы… А калі бацькоў няма побач і часовым месцам пражывання з’яўляецца сацыяльны прытулак? Аб занятасці такіх хлопчыкаў і дзяўчынак у вольны ад вучобы час  клапоцяцца іншыя людзі. І як добра, што ў вёсцы Асарэвічы працягваюць сваю дзейнасць Дом народнай творчасці і бібліятэка, дзе заўсёды сустракаюць нашых выхаванцаў сардэчна, з цеплынёй і радасцю.


Вось і зараз, калі я звярнуўся да бібліятэкара Валянціны Хмелянок з прапановай правесці сумеснае мерапрыемства, яна з задавальненнем  згадзілася. Дамовіліся і аб  тэматыцы. У выніку атрымалася захапляльнае  падарожжа ў чароўны свет птушак, падчас якога гучалі пытанні, вершы, казкі, загадкі. Для дзяцей быў праведзены агляд адпаведнай літаратуры. Кнігі, што найбольш зацікавілі, юныя чытачы змаглі ўзяць з сабой. А потым дырэктар Дома народнай творчасці Ніна Чарнянок запрасіла выхаванцаў прытулку на дыскатэку, якая суправаджалася вясёлымі конкурсамі і гульнямі.


Сумеснае мерапрыемства падаравала дзецям прыемныя ўражанні і добры настрой.


Віктар ПАДВЕРБНЫ,
выхавальнік Асарэвіцкага дзіцячага
сацыяльнага прытулку



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *