Аляксандр Ігнаценка адданы справе пастухоў-даглядчыкаў

Грамадства

Ці былі ў сям’і Аляксандра Ігнаценкі прыхільнікі творчасці вядомага рускага паэта, невядома, толькі спалучэнне з імем па бацьку Сяргеевіч міжволі ўзнаўляе ў памяці знаёмае са школы прозвішча: Пушкін. Прафесія ў нашага сучасніка больш празаічная, хаця па значнасці не ўступае ніякай іншай. Ён – жывёлавод, летам пасвіць статак, а ў зімова-стойлавы перыяд даглядае нецеляў (108 галоў) і  дойных кароў (137). Так адным сказам можна ахарактарызаваць яго работу, а яна ў працэсе вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі – не апошняе звяно. Ад Аляксандра  залежыць, ці будзе статак добра накормлены і напоены, ці своечасова вернецца з пашы. А калі ўлічыць, што сумленных, адданых справе пастухоў-даглядчыкаў сёння ў вёсках не хапае, такіх, як Ігнаценка, неабходна цаніць, што ў КСУП “Брагінка” і робяць.



Які метад пасьбы выкарыстоўваецца, франтальны ці іншы, ведае, калі жывёле адвесці новы ўчастак, як рацыянальна выкарыстаць травастой. Сакрэты ў гэтай прафесіі таксама ёсць, іх нямала, неабходны вопыт.
Аляксандр Сяргеевіч – член калектыву, які імкнецца атрымаць больш прадукцыі. Ад яе колькасці і якасці залежыць заробак аператараў машыннага даення, кіраўніка вытворчага падраздзялення. Нясе адказнасць не толькі за сябе, але і за тых, хто працуе побач.


Па выніках работы за дзесяць месяцаў  сярод жывёлаводаў прызнаны  лепшым і адзначаны  грашовай прэміяй у суме 500 тысяч рублёў, з чым мы яго і віншуем. Няхай так будзе і надалей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *