БЫЦЬ ПРЫКМЕТНЫМ

Школа бяспекі

На мінулым тыдні ў рамках спецыяльнага мерапрыемства “Пешаход” міліцыянеры ўручылі першакласнікам Брагінскай СШ святлоадбівальныя элементы.



Амаль 70 юных жыхароў райцэнтра атрымалі флікеры з рук інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ Сяргея Ефіменкі і інспектара  ІСН  Брагінскага РАУС Валерыі Кудрэнкі. Супрацоўнікі міліцыі растлумачылі дзецям,   як  правільна   карыстацца падоранымі “светлячкамі”, папрасілі абавязкова насіць іх у цёмны час сутак на вопратцы і партфелях. Паводле правераных даных, не абазначаны пешаход прыкметны вадзіцелю  машыны, якая рухаецца з уключаным блізкім святлом фар, на адлегласці 25-30 метраў, а з флікерам – за 130-140. Калі ж вадзіцель уключыць  дальняе святло, святлоадбівальнікі  ён  зможа  разгледзець на адлегласці да 400 метраў. У такім выпадку ў яго будзе больш часу, каб зрабіць правільны манеўр.


У час уручэння флікераў інспектары таксама адзначылі добрае веданне першакласнікамі правілаў дарожнага руху, папрасілі іх быць на вуліцы больш уважлівымі і дысцыплінаванымі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *