ДА ГІСТОРЫІ — З ПАВАГАЙ

Грамадства

Яшчэ са школьных урокаў гісторыі мы добра ведаем, што перамога Вялікага Кастрычніка ўскалыхнула сусветную супольнасць, у многім прадвызначыўшы накірункі яе далейшага развіцця. Яна натхніла і падняла мільёны людзей на барацьбу супраць прыгнёту і няроўнасці, карэнным чынам змяніла лёс Айчыны. Рэвалюцыя дала магутны імпульс сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню беларускай нацыі.  На новы ўзровень падняліся навука, адукацыя, культура, ахова здароўя, сацыяльная дапамога. Энергія Кастрычніка натхняла на перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, на пакарэнне космасу, на працоўныя здзяйсненні народа, прызнаныя ва ўсім свеце.


Дзякуючы гэтай падзеі Беларусь упершыню набыла дзяржаўнасць. А ідэалы міру, свабоды, роўнасці, гуманізму, абвешчаныя Вялікім Кастрычнікам, знаходзяць прамое адлюстраванне ў палітычным і эканамічным развіцці сучаснай рэспублікі, грамадзянскай згодзе.  Вопыт 1917 года навучыў нас шанаваць усё лепшае, што было дасягнута ў савецкі перыяд, настойлівай працай ствараць дзяржаву, галоўная мэта якой – клопат пра чалавека.  У сённяшнім жыцці ўвесь дабрабыт мы ствараем уласнымі рукамі, розумам і талентам.  І вельмі пахвальна, што ў імкненні да дастойнага жыцця ёсць месца гонару за сваю незалежную краіну,  паважлівым адносінам да сваёй гісторыі, культуры,  традыцый.


Як гавораць гісторыкі, ставіцца да даты 7 лістапада  можна па-рознаму, але адмаўляць значнасць тых падзей  проста немагчыма. Так, была пэўная ідэалогія, сістэма выхавання чалавека. Але што дрэннага ў тым, што грамадзян вялікай краіны вучылі любіць сваю Радзіму, берагчы сваю зямлю, самааддана працаваць на карысць свайго народа.  А колькі  жыхароў Беларусі  памяць верне ў гэты дзень у іх цудоўнае піянерска-камсамольскае юнацтва! Яшчэ адна падстава зазірнуць у мінулае, задумацца, пераасэнсаваць…


Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *