НАВОДЗІМ ПАРАДАК РАЗАМ

Грамадства

 


 


 


 


 


 


 


 


 


 


На Брагіншчыне з 27 кастрычніка пачаліся штотыднёвыя раённыя суботнікі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў з удзелам усіх арганізацый. Распараджэнне аб іх правядзенні падпісаў старшыня райвыканкама Аляксандр Ятчанка.


Такая працоўная акцыя прадоўжыцца да першага снежня, і за гэты тэрмін патрэбна паспець навесці парадак як вакол сваіх дамоў, так і каля адміністрацыйных будынкаў, на вуліцах, у месцах масавага адпачынку, каб падрыхтавацца да зімовага перыяду належным чынам. Знешні выгляд не павінны псаваць недагледжаныя двары і прысядзібныя ўчасткі, замацаваныя за арганізацыямі і прадпрыемствамі тэрыторыі, паламаныя агароджы, смеццезвалкі, зараснікі… У нашых сілах зрабіць месцы, дзе мы жывём і працуем, чыстымі і прывабнымі, ды і што можа быць лепшым доказам любові да роднага населенага пункта, як не клопат аб яго прыгажосці – да восеньскай генеральнай уборкі можа далучыцца кожны. 


Валянціна  БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *