НЕ МАЕМ ПРАВА ЗАБЫВАЦЬ

Грамадства

На мінулым тыдні Брагін адзначыў 69-ю гадавіну з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Штогод у канцы лістапада брагінчане  ўспамінаюць аб людзях, якія перанеслі нягоды вайны і акупацыі, не шкадавалі жыцця, каб выратаваць родны край ад ворага. Як адзначыла ў час мітынгу намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва, нават з цягам  часу значнасць  падзеі  не павінна падаць,  мы не маем права забываць  аб тых, каму  абавязаны   мірным днём.


Ад імя моладзі слова трымала вучаніца 11 класа Брагінскай СШ  Крысціна Зуеўская.



Памяць аб воінах, загінуўшых пры вызваленні райцэнтра, прысутныя на мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання. Да брацкай магілы былі ўскладзены вянкі.




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *